20 красавiка 2024, Субота, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Daily Mail: Войска ЗША выпрабоўвае зброю велізарнай магутнасці

17
Daily Mail: Войска ЗША выпрабоўвае зброю велізарнай магутнасці
Lockheed Martin M270 MLRS
Фота: GoodFon

Боегалоўкі будуць здольныя лётаць утрая хутчэй за хуткасць гуку.

Пентагон распрацоўвае кінетычныя боегалоўкі з вальфраму, здольныя лётаць утрая хутчэй за хуткасць гуку і знішчаць практычна ўсякія мэты, піша tut.by.

Вынаходства атрымала назву Kinetic Energy Projectile (KEP) і ўпершыню было выпрабаванае ў 2013 годзе. Тады была дасягнутая хуткасць 3840 км/г.

Зброя ўяўляе сабой боезарад у вальфрамавай абалонцы, які можа рухацца да мішэні з хуткасцю, якая ўтрая перавышае хуткасць гуку.

Генерал-маёр Уільям Хікс апісаў гэтую зброю як вялікі драбавік, з якога стрэлілі зарадам з хуткасцю 3-6 лікаў Маха. «Калі вы знаходзіцеся ў танку з цяжкай бранёй, то, магчыма, выжывеце, але ўсё меншае памерам будзе знішчанае».

Са слоў генерала, у якасці платформы кінетычнага снарада Хікс прапанаваў тактычную ракетную сістэму Lockheed Martin M270 MLRS (Multiple Launch Rocket System).

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках