25 красавiка 2024, Чацвер, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Мы правядзем праверку выканання глабальнага «Акту Магніцкага»

1
Трамп: Мы правядзем праверку выканання глабальнага «Акту Магніцкага»
Дональд Трамп
ФОТА: LI MUZI/ZUMA

ЗША застаецца гарантам абароны фундаментальных правоў чалавека.

Трамп анансаваў дбайную праверку выканання глабальнага «Акту Магніцкага», які дазваляе ўводзіць санкцыі ў дачыненні да грамадзян іншых краін, задзейнічаных у карумпаваных схемах або парушэннях правоў чалавека. Пра гэта прэзідэнт Дональд Трамп паведаміў Кангрэсу ЗША ў лісце, распаўсюджаным у чацвер Белым домам, піша tass.ru.

«Мая адміністрацыя актыўна выяўляе асоб і арганізацыі, супраць якіх можа выкарыстоўвацца Акт, і збірае довады, неабходныя для яго выканання. Цягам найбліжэйшых тыдняў і месяцаў дзяржустановы правядуць дбайную міжведамасную праверку з мэтай пераканацца, што мы выконваем наша абавязанні ў прыцягненні да адказнасці асоб, вінаватых у парушэннях правоў чалавека і карупцыі», - гаворыцца ў дакуменце.

«Па меры выканання гэтага закона Злучаныя Штаты прадоўжаць адыгрываць лідаруючую ролю ў справе абароны фундаментальных правоў чалавека, разумнага і транспарэнтнага кіравання».

Прэзідэнт паведаміў, што прыклаў да ліста «першапачатковы даклад аб выкананні» глабальнага «Акту Магніцкага».

«Цяперашні даклад, падрыхтаваны Дзярждэпартаментам, Міністэрствам фінансаў і іншымі адпаведнымі структурамі і службамі, змяшчае інфармацыю аб падтрымцы маёй адміністрацыяй гэтага важнага закона і пацвярджае нашу прыхільнасць яго надзейнаму і дбайнаму выкананню», - адзначаецца ў дакуменце.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках