20 красавiка 2024, Субота, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд яшчэ раз праверыць беларускія прадпрыемствы

Рассельгаснагляд яшчэ раз праверыць беларускія прадпрыемствы

Папярэдняя інспекцыя беларускіх харчавікоў была праведзеная з 5 да 13 красавіка на 18 прадпрыемствах.

Рассельгаснагляд на пачатку траўня плануе новую праверку прадпрыемстваў Беларусі, якія вырабляюць мясную і малочную прадукцыю.

«Рыхтуем пасля 1 траўня новую інспекцыю. Як і падчас ранейшай, плануем праверыць прадпрыемствы, пастаўкі з якіх былі забароненыя», - паведамілі «Інтэрфаксу» ў Рассельгаснаглядзе.

Што да прадпрыемстваў для вырабу мясной, малочнай і рыбнай прадукцыі, іх пералік пакуль не сфармаваны. «На наступным тыдні будзем удакладняць», - адзначылі ва ўстанове.

Папярэдняя інспекцыя беларускіх харчавікоў была праведзена з 5 да 13 красавіка на 18 прадпрыемствах.

У канцы студзеня Рассельгаснагляд абмежаваў пастаўкі ў Расею беларускай ялавічыны, бо прадпрыемствы, якія выраблялі мяса, западозрылі ў пастаўцы на расейскую тэрыторыю ўкраінскай прадукцыі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках