28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Скрыпка: Людзі, не здольныя вывучыць украінскую мову, маюць нізкі IQ

20
Алег Скрыпка: Людзі, не здольныя вывучыць украінскую мову, маюць нізкі IQ
Алег Скрыпка

Лідар гурта «Воплі Відаплясава» выступіў з заявай, якая справакавала скандал у РФ.

На сустрэчы ў рамках школы журналістыкі Скрыпка тлумачыў, што яму не стае ўкраінскамоўнай прасторы, піша nn.by.

«У маёй краіне, пра якую мару, у ідэальнай краіне, украінская - асноўная мова ў грамадстве. Там на радыёстанцыях круцяць 100% украінскай музыкі, а не 25-35 жабрачых адсоткаў.

У маёй краіне мрой дзяржава працуе ў рэзанансе з вядучымі культурнымі дзеячамі. Там супакой і абсалютная перамога Украіны ў вайне, якая цяпер працягваецца.

У маёй краіне, пра якую мару, я даю столькі канцэртаў, колькі хачу - 5-7 на месяц, не больш, але ў добрых залах. Там я магу рэалізаваць велізарныя праекты - пачынаючы ад фэстаў і працягваючы маімі выступамі з рознымі аркестрамі ў добрых залах, у оперы, напрыклад, у палацы «Украіна», арэнду якога я цяпер не магу сабе дазволіць.

Я не дзяржаўны дзеяч, я летуценнік, максімаліст. Я хацеў бы жыць у цалкам украінскамоўным культурным асяроддзі. Вакол сябе я гэта рэалізую - я кантактую з найлепшымі украінцамі, я бяру на працу ў свой штат украінскамоўных прафесіяналаў.

Калі людзі не валодаюць украінскай мовай, яны маюць поўнае права шукаць працу ў іншых краях».

«Людзі, не здольныя вывучыць украінскую мову, маюць нізкі IQ, такім ставяць дыягназ «дэбілізм». Трэба іх адасобіць, бо яны сацыяльна небяспечныя, трэба стварыць гета для іх. І будзем дапамагаць ім, як дапамагаюць людзям з праблемамі, на валанцёрскіх пачатках будзем спяваць ім «Уладзімірскі цэнтрал», - працягнуў Скрыпка.

У Расеі яго абвінавацілі ў нацызме. Адрэагаваў і расейскі МЗС у асобе Марыі Захаравай.

Сам Скрыпка растлумачыў, што ягоныя словы вырвалі з кантэксту. Ён не задаволены тым, што ва Украіне занадта мала зместу на дзяржаўнай мове. «Я прапаную дапамагаць расейскамоўным украінцам, даючы ім адукацыйную падтрымку», - заявіў Скрыпка.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках