19 красавiка 2024, Пятніца, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча мерыцца падаць скаргу на Расею ў суд ААН

5
Польшча мерыцца падаць скаргу на Расею ў суд ААН

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром ЗША Рэксам Тылерсанам.

Польшча мерыцца падаць скаргу на Расею ў Міжнародны суд ААН у Гаазе ў справе аб Смаленскай катастрофе і чакае падтрымкі ЗША. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі падчас сустрэчы з дзяржаўным сакратаром ЗША Рэксам Тылерсанам, паведамляе Gazeta Polska Codziennie.

«Неацэннай стала б дыпламатычная падтрымка ЗША. Гаворка ідзе пра магчымасць рабіць ціск на Крэмль. Бо ўжо на працягу сямі гадоў мы не здатныя адназначна высветліць прычыны гэтай трагедыі», - заявіў Вашчыкоўскі.

Пра магчымасць падачы скаргі на расследаванне, у тым ліку ў Еўрапейскі суд правоў чалавека ў Страсбургу, і распачынанне справы супраць Расеі за тое, што яна адмаўляецца вярнуць захопленую ўласнасць Польшчы (адломкі прэзідэнцкага самалёта Ту-154М), міністр Вашчыкоўскі заяўляў у інтэрв'ю агенцтву PAP яшчэ ў лістападзе 2015 года.

Самалёт Ту-154, у якім знаходзіліся прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі з жонкай і 86 чальцоў урадавай дэлегацыі, разбіўся пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года. Усе, хто знаходзіўся на борце, загінулі.

3 красавіка стала вядома, што Польшча мерыцца выставіць абвінавачванні ў наўмысным правакаванні трагедыі пад Смаленскам двум расейскім авіядыспетчарам і невядомаму чалавеку, які знаходзіўся ў вежы кантролю палётаў. Крэмль адхіліў абвінавачванні.

У фільме ўрадавай падкамісіі Польшчы для расследавання Смаленскай катастрофы, прэзэнтаваным 10 красавіка ў Варшаве, гаворыцца, што на борце самалёта Ту-154 перад сутыкненнем з зямлёй, напэўна, адбыўся выбух тэрмабарычнага набою.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках