19 красавiка 2024, Пятніца, 21:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Італьянскі брэнд MaxMara вырабіў блузкі і сукенкі-вышыванкі

3
Італьянскі брэнд MaxMara вырабіў блузкі і сукенкі-вышыванкі

Адзенне з беларускім каларытам заўважылі ў адной з крам у Сан-Францыска.

Вялікая італійская марка моднага адзення MaxMara вырабіла дзве жаночыя блузкі, шалік і сукенку-вышыванку з традыцыйным чырвоным арнаментам. Мянчанка Дар'я Сясіцкая заўважыла адзежу ў адной з крам у Сан-Францыска і распавяла CityDog.by пра тое, колькі каштуе пафарсіць у вышыванцы ад італійскай маркі.

Такая Блузка ў крамах у Сан-Францыска каштуе 350 даляраў.
А гэтая сукня каштуе ў краме ў Сан-Францыска 495 даляраў.
Такі шалікі каштавацьме ў краме ў Сан-Францыска 115 даляраў.

Некаторыя арнаменты нагадваюць традыцыйныя беларускія. Дзякуючы спецыялістам сайту «Беларускія арнаменты» можна вызначыць, што ў адзенні італійскай маркі сустракаецца арнамент «Кручкаватая ромбачка», які сімвалізуе ўрадлівасць і чысціню, і «Знак жаночай красы».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках