29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каралева Элізабэт ІІ святкуе свой 91 дзень нараджэння

4
Каралева Элізабэт ІІ святкуе свой 91 дзень нараджэння
ФОТА З САЙТА OBOZREVATEL.COM

Элізабэт ІІ з'яўляецца найстарэйшай дзейнай каралевай у свеце.

Каралева Вялікабрытаніі Элізабэт ІІ сёння адзначыць свой 91 дзень нараджэння.

Каралева з'яўляецца найстарэйшай каралевай, якая найдаўжэй валадарыць у свеце, адзначае Reuters.

Каралева, як і ў папярэднія гады, не будзе ладзіць афіцыйных святкаванняў у дзень свайго нараджэння. Аднак артылерыйскія залпы з нагоды дня нараджэння каралевы адбудуцца ў лонданскім Таўэры і Хайд Парку.

Элізабэт нарадзілася ў 1926 годзе, калі прэзідэнтам ЗША быў Кэлвін Кулідж, а Іосіф Сталін толькі прыйшоў да ўлады ў СССР.

У 1953 году Элізабэт ІІ была каранаваная, і з тых часоў з'яўляецца фармальнай кіраўніцай дзяржавы. Нягледзячы на свой узрост, каралева выконвае афіцыйныя абавязкі, хоць і скараціла іх колькасць за апошнія гады.

Афіцыйнае святкаванне дня нараджэння каралевы з парадам і імпрэзамі пройдзе, як і раней, у чэрвені ў Лондане.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках