25 красавiка 2024, Чацвер, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паборы на суботнік: З медыкаў – па 7 рублёў, з настаўнікаў – па 10

50
Паборы на суботнік: З медыкаў – па 7 рублёў, з настаўнікаў – па 10

Якія сумы спаганялі працадаўцы з беларусаў на «добраахвотна-прымусовай» аснове.

У Беларусі сёння праходзіць рэспубліканскі суботнік. Дзяржаўныя і прыватныя кампаніі добраўпарадкоўваюць тэрыторыі, пералічваюць грошы ці робяць і тое, і другое адразу — на добраахвотнай аснове. Партал a target="_blank" href=https://finance.tut.by/news540618.html>tut.by пацікавіўся ў чытачоў, якую суму працадаўца папрасіў іх ахвяраваць на суботнік.

У якую суму суботнік абышоўся ў медыцыне і адукацыі

Марына, медсястра ў Магілёве, за суботнік «разлічылася» 7 рублямі. Андрэя, які працуе ў адным з дыспансераў Берасця, папрасілі здаць 5 рублёў: «Усе нібыта добраахвотна выплачваецца. Але вы ж разумееце, якое гэта добраахвотна, — іранізуе мужчына. — Калі адмаўляешся, то гэтую суму вылічваюць з заробку. Адпрацоўваць потым усё роўна трэба, толькі на гэта ўжо могуць заплюшчыць вочы, калі прычыну добрую прыдумаеш. Але начальства «шчыра жадае» бачыць нас на суботніку».

У сферы адукацыі — «расцэнкі» ад 3 да 10 рублёў. У Вікторыі з маладзечанскай школы пералічаць з заробку блізу 2 рублёў. «І 2 рублі на фонд міру», — дадае дзяўчына. Настаўніца з Менска Таццяна заплаціла 3 рублі. Муж Веранікі з Віцебска ў дзіцячым садзе падзарабляе на паўстаўкі электрыкам. Суботнік таксама абыдзецца яму ў 3 рублі. А Яна, якая працуе ў школе ў Лошыцы, здала 5 рублёў — і ёй яшчэ трэба будзе пайсці на суботнік.

— На мінулым тыдні папрасілі выйсці ў працоўны час, каб ўскапаць зямлю пад клумбы, — распавядае Алеся, выхавальніца ў дзіцячым садзе ў сталіцы. — Я чалавек новы ў калектыве, але, мяркуючы па ўсім, капаць выхавальнікам даводзіцца пастаянна. Сваё я адпрацавала, а потым спытала, ці ўлічыцца гэта ў суботнік. Не! А на гэтым тыдні сказалі здаць па 5 рублёў.

Выхавальніца Галіна, якая працуе ў Фрунзенскім раёне Менска, таксама ахвяравала 5 рублёў. «Ва ўсіх абавязковая адпрацоўка, вызваленыя толькі інваліды і цяжарныя. Я як інвалід 3 групы магу не адпрацоўваць, але ад ахвяравання гэта не вызваляе», — удакладняе Галіна.

Ахвяраванняў для суботніка Алена з Берасцейскай вобласці пералічыць больш: памочнікі выхавальніка здаюць па 8 рублёў, выхавальнікі — 10 рублёў. У суботу яны будуць прыводзіць у парадак тэрыторыю. «У мужа, напрыклад, у вайсковай частцы вылічвалі па 5 рублёў. А нам сэнс абурацца? З заробка вылічваюць, і ўсё», — кажа Алена.

ФОТА ПАДАДЗЕНА ПРЭС-СЛУЖБАЙ «МТЗ-ХОЛДЫНГ»

Колькі просяць за суботнік на прадпрыемствах, у войску і папраўчай калоніі

Паўла, які працуе на ААТ «Белэнэргорамналадка» ў Менску, папрасілі напісаць заяву: «Прашу залічыць для правядзення рэспубліканскага суботніка 2 рублі 60 капеек».

— Іншыя падраздзяленні пералічваюць па 10 рублёў, — дадае Павел. — Пры гэтым сам суботнік мы адпрацавалі на працягу тыдня: па некалькі чалавек ад падраздзялення падмяталі вуліцу.

Канструктар «Гомельмаша» Аляксандр аддасць 1 рубель і 5 капеек, а супрацоўнік «Беларуснафты» Віталь з Рэчыцы заплаціць 12 рублёў. Павел, які працуе ў «Мінскэнэрга», 5 рублёў здасць на гарадскі суботнік у Жодзіна, а ў суботу выходзіць за рэспубліканскі суботнік.

У Алега, электрыка на БЧ, аднімуць 2,5 рублі з заробка на суботнік: «Спісы былі на ўсе цэхі». Інжынер «Белтэлекама» Кацярына мяркуе, што «лёгка адкараскалася»: здае 2 рублі.

— У нас збіраюць грошы добраахвотна, але адмовіцца нельга. «Рэкамендаваная» сума — 5 рублёў, — распавядае мянчанін Сяргей, супрацоўнік IT-аддзела кампаніі з фінансава-банкаўскай сферы. — Ад прысутнасці на суботніку ледзь адбіўся. У нас ставілі задачу што-небудзь зрабіць на тэрыторыі: прыбраць смецце, шлангі пажарныя пераматаць і іншую драбніцу ў такім духу. Займацца гэтым можна было не менавіта ў суботу, а ў любы дзень у непрацоўны час.

Збіраюць грошы і ва ўзброеных сілах: камандзір ўзвода Андрэй распісаўся ў пералічэнні 7 рублёў 70 капеек.

А Ганну, якая працуе ў абласной папраўчай калоніі, папрасілі пералічыць на суботнік 30 рублёў. Пры гэтым працаваць у суботнік выйдуць толькі вайсковаабавязаныя супрацоўнікі ўстановы.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках