18 красавiка 2024, Чацвер, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар нарываецца на шырокі комплекс санкцый

32
Дыктатар нарываецца на шырокі комплекс санкцый

Калі словы Лукашэнкі пра «дармаедаў» будуць увасабляцца ў рэальнасць, то гэта прывядзе да палітычных і эканамічных санкцый супраць яго.

Улады павінны прымусіць працаваць 350 тысяч чалавек. Калі спатрэбіцца, то трэба звярнуцца да савецкага досведу. Пра гэта ўчора заявіў Лукашэнка падчас штогадовага «паслання да народа і нацыянальнага сходу». Дыктатар запатрабаваў ад «парламентарыяў» знайсці новыя метады прымусіць людзей працаваць.

Пасля масавых акцый пратэсту ў лютым і сакавіку 2017 года Лукашэнка прыпыніў дзеянне дэкрэта №3 аб «сацыяльным утрыманстве». Але дыктатар увесь час падкрэслівае, што дэкрэт не скасаваны, а павінен запрацаваць у новай форме.

Лукашэнка не прызнае правалу дэкрэта, бо гэта была ягоная ініцыятыва, мяркуе Алена Яськова, юрыст Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафзвязаў. З яе слоў, дэкрэт супярэчыць і Канстытуцыі, і міжнароднаму праву.

«Усякія формы ціску на людзей, прымусу да працы - гэта парушэнне Канвенцыі аб забароне прымусовай працы, - заявіла Алена Яськова «Радыё Свабода». - І ў нашай Канстытуцыі ёсць права на працу, але няма абавязку працаваць. Чалавек можа мець нейкія прыбыткі, спадчыну».

Замест прымусовай працы ўлады павінны забяспечваць эфектыўную і плённую занятасць, мяркуе Яськова. Яны павінны прыцягнуць да працоўнай дзейнасці, прайсці перанавучанне беспрацоўных, выплачваць годную дапамогу ў беспрацоўі.

Беларусь застаецца адзінай краінай у свеце, дзе беспрацоўныя абкладзеныя падаткам. Летась Міжнародная арганізацыя працы рэкамендавала беларускаму ўраду прывесці нарматыўныя акты і дэкрэты ў адпаведнасць з Канвенцыяй №29 аб забароне прымусовай працы і канвенцыяй 105 МАП аб скасаванні прымусовай працы.

«У свой час Беларусь была пазбаўленая гандлёвых прэферэнцый у Еўропе за парушэнне правоў прафзвязаў, - кажа Яськова. - Гэта можа пацягнуць за сабой сур'ёзныя эканамічныя і палітычныя санкцыі».

Аднак Лукашэнка патрабуе яшчэ больш узмацніць адказнасць за «дармаедства». Ён успомніў «савецкі досвед». Нагадаем, ухіленне ад працы ў СССР пераследавалася паводле Крымінальнага кодэксу.

«Мы маем такі досвед. Досвед савецкіх часоў. Можа, не тыя метады, а можа, і тыя», - сказаў Лукашэнка.

Алена Яськова мяркуе, што магчымае ўвядзенне крымінальнай адказнасці людзей, якія трапляюць пад дэкрэт, - гэта яшчэ больш сур'ёзнае парушэнне Канвенцыі.

«Лукашэнка нясе, мякка кажучы, несусветную лухту, - кажа Яськова. – У аніводнай краіне свету няма падатку з людзей, якія не маюць працы».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках