28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марка ван Бастэн паказаў, што і ў 52 гады ўмее забіваць ударам праз сябе

2
Марка ван Бастэн паказаў, што і ў 52 гады ўмее забіваць ударам праз сябе
ФОТА: FICHAJES.NET

Экс-форвард нацыянальнай каманды Галандыі калісьці вызначыўся шыкоўным голам у браму нацыянальнай каманды СССР у фінале ЧЕ-1988..

Былы нападнік нацыянальнай каманды Галандыі Марка ван Бастэн, які вызначыўся шыкоўным голам у браму нацыянальнай каманды СССР у фінале чэмпіянату Еўропы-1988, прадэманстраваў у сваім твітэры, што і ў 52 гады ўмее забіваць ударам праз сябе, паведамляе tut.by.

Марка ван Бастэн, які тройчы прызнаваўся найлепшым футбалістам Еўропы (1988, 1989, 1992) і быў гульцом года ў свеце (1992), апублікаваў відэа, якое суправадзіў подпісам: «Вы ніколі не забудзеце, як катацца на веласіпедзе. Сапраўды гэтак жа вы не забудзеце, як выконваць «веласіпедны ўдар». Хоць часам гэта ў мяне атрымлівалася лепш».

Галандзец, які быў чэмпіёнам Еўропы ў 1988 годзе і бронзавым прызёрам Еўра-1994, сёння з'яўляецца тэхнічным дырэктарам ФІФА. Нядаўна ён падаў некалькі ідэй ва ўдасканаленні гульнявога працэсу ў футболе. Так, Марка ван Бастэн прапануе ўвесці серыю булітаў замест серыі пенальці і праводзіць яе нават у гульнях групавога турніру чэмпіянату свету пры нічыйных матчах. Больш за тое, ван Бастэн прапанаваў скасаваць афсайды і ўвесці новую форму штрафаў замест жоўтых і чырвоных картак.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках