24 красавiка 2024, Серада, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС: Літоўскі самалёт парушыў дзяржаўную мяжу Беларусі

18
МЗС: Літоўскі самалёт парушыў дзяржаўную мяжу Беларусі

МЗС Беларусі ўручыла ноту амбасадару Літвы ў Менску.

22 красавіка 2017 г у Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь быў выкліканы Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Андрус Пулокас.

Падчас сустрэчы, гаворыцца на афіцыйным сайце МЗС, кіраўніку літоўскай дыпламатычнай місіі была ўручаная нота, у якой беларускі бок заявіў пратэст у сувязі з зафіксаваным фактам парушэння дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь літоўскім паветраным суднам.

Парушэнне Дзяржаўнай мяжы з боку Літоўскай Рэспублікі было зафіксаванае 19 красавіка 2017 г а 13 гадзіне 40 хвіліне. Паветранае судна паглыбілася на тэрыторыю Беларусі на адлегласць да 8 км і а 13 гадзіне 43 хвіліне, здзейсніўшы разварот, выйшла за межы паветранай прасторы нашай краіны. Увесь час знаходжання ў паветранай прасторы Беларусі самалёт кантраляваўся сродкамі супрацьпаветранай абароны.

Як падкрэслена ў ноце МЗС, беларускі бок чакае тлумачэнняў з нагоды інцыдэнту.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках