29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Лукашэнка атрымаў цяжкую маральную і псіхалагічную траўму

20
Палітолаг: Лукашэнка атрымаў цяжкую маральную і псіхалагічную траўму
ФОТА: GETTY IMAGES

Выступ дыктатара ў «палатцы» агаліў новыя прыкметы крызісу «беларускай мадэлі».

Пра гэта «Радыё Свабода» заявіў палітолаг Валер Карбалевіч:

- Цяперашняе «прэзідэнцкае пасланне», у адрозненне ад папярэдніх, праходзіла на зусім новым гістарычным і сацыяльна-палітычным фоне. З'явілася новая прыкмета крызісу беларускай мадэлі. Эканамічны крызіс перарос у сацыяльны, тысячы людзей ва ўсёй краіне выйшлі на вуліцы выказаць пратэст.

І гэта стала адлюстраваннем непрымання большасцю насельніцтва сацыяльна-палітычнага статус-кво. Аляксандр Лукашэнка атрымаў цяжкую маральную і псіхалагічную траўму. Давялося ўжываць грубую сілу, каб нейтралізаваць пратэсты ягонага ўласнага электарату.

І вось, ледзь акрыяўшы ад шоку, дыктатар выйшаў на трыбуну. Можна было чакаць, што ён адыдзе ад звыклай схемы паслання, наважыцца на шчырую размову з народам, скажа, што «я ведаю выхад з таго цяжкага становішча, у якое патрапілі ўсе мы, ідзіце за мной, я прапаную сур'ёзныя змены ў сваёй палітыцы». Але нічога гэтага не пачулі.

Народныя пратэсты апошнія два месяцы былі галоўнай падзеяй у краіне. За імі сачыла большасць насельніцтва. Яны моцна палітызавалі грамадства, разбудзілі насельніцтва. Лагічна было б чакаць, што гэта і стане галоўным пытаннем паслання.

Але пра вулічныя акцыі Аляксандр Лукашэнка згадаў толькі ў тым кантэксце, што іх і далей будуць жорстка душыць незалежна ад таго, як на гэта рэагуе Еўразвяз. Будуць прадаўжацца рэпрэсіі і супраць СМІ, якія іх асвятляюць.

Хоць скорагаворкай Лукашэнка прызнаў, што «мы знаходзімся каля небяспечнай рысы, не зробім паўкроку наперад, баюся казаць, што адбудзецца». Незразумела толькі, хто вінаваты ў гэтым. Калі казаць пра тое, што ж прапануе дыктатар у сэнсе выхаду з крызісу, акрамя таго каб біць дубінкай усіх па галаве, то нас чакала расчараванне.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках