19 красавiка 2024, Пятніца, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Дыктатару на суботніку забетанавалі ногі

78
Фотафакт: Дыктатару на суботніку забетанавалі ногі
ФОТА: БЕЛТА

Лукашэнка мог назаўсёды застацца стаяць у зале харэаграфіі Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі ў мастацкай гімнастыцы.

22 красавіка Лукашэнка ўзяў удзел у рэспубліканскім суботніку. Ён працаваў на будаўніцтве Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі ў мастацкай гімнастыцы, які ўзводзіцца на праспекце Пераможцаў у Менску.

ФОТА: БЕЛТА

У зале харэаграфіі ў Аляксандра Лукашэнкі захраслі ногі ў бетоне. Гэта відаць на фотаздымках БелТА. Калі б бетон паспеў застыць - Лукашэнка мог бы назаўсёды застацца стаяць у зале харэаграфіі Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі ў мастацкай гімнастыцы.

Як інфармуе прэс-служба Лукашэнкі, дыктатар працаваў у складзе брыгады ў зале харэаграфіі. Там бетанавалі маналітную падлогу. Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу скончыць будаўніцтва цэнтра да сакавіка 2018 года. «Усё павінна быць функцыянальна, нічога лішняга», - сказаў ён.

ФОТА: БЕЛТА
ФОТА: БЕЛТА
ФОТА: БЕЛТА
ФОТА: БЕЛТА
ФОТА: БЕЛТА
Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках