18 красавiка 2024, Чацвер, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве таксама аблілі чырвонай фарбай помнік Леніну

25
У Магілёве таксама аблілі чырвонай фарбай помнік Леніну
ФОТА: «Радыё Свабода»

Акрамя таго, на помніку невядомыя пакінулі шматзначны надпіс.

У Магілёве ў ноч з 21 на 22 траўня помнік Леніну аблілі чырвонай фарбай і пакінулі надпіс па-расейску: «Забойца мільёнаў людзей».

Як паведамляе «Радыё Свабода», пра гэта стала вядома з публікацыі ў групе «Магілёў real», што ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

Помнік размяшчаецца каля Дома культуры завода імя Кірава. З аповедаў мясцовых жыхароў, раніцай 22 красавіка раён Дома культуры быў ачэплены.

Міліцыянты апыталі жыхароў прылеглых дамоў. «У помнік кідалі шкляныя ёмістасці з фарбай. Яны разбіваліся і пакідалі чырвоныя плямы на помніку», - сказаў адзін з жыхароў мікрараёна.

ФОТА: «Радыё Свабода»

Да 12 гадзін сённяшняга дня помнік пафарбавалі. Сляды чырвонай фарбы з бітым шклом засталіся толькі пад помнікам. Каб зафарбаваць помнік, выклікалі спецтэхніку з вышкай.

Нагадаем, што ў ноч на 21 красавіка чырвонай фарбай аблілі помнік Леніну ў Берасці. Невядомых, якія гэта зрабілі, шукалі з сабакамі.

А ў канцы сакавіка чырвонай фарбай быў абліты помнік Леніну ў Браславе.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках