29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілан Маск распавёў, як злучыць кампутар з мозгам чалавека

15
Ілан Маск распавёў, як злучыць кампутар з мозгам чалавека
Ілан Маск
ФОТА: REUTERS/PIXSTREAM

Прадпрымальнік падзяліўся з прэсай дэталямі амбіцыйнага праекту.

У канцы сакавіка гэтага года стала вядома, што Ілан Маск узяўся за чарговы амбіцыйны праект: працу над нейраінтэрфейсам, які зможа наўпрост злучыць чалавечы мозг з кампутарам. На той момант падрабязнасцяў пра новы праект Neuralink было вядома надта мала. На днях прадпрымальнік у каментарах Wait But Why падзяліўся дэталямі аб праекце (пераклад - ain.ua).

Ілан Маск распавёў, як будзе працаваць інтэрфейс «кампутар-мозг»

Праекту прысвечаны аб'ёмны артыкул, дзе аўтар пачынае разбор з гісторыі развіцця нервовай сістэмы і пабудовы чалавечага мозгу, прыходзіць да ідэі саманавучальных нейрасетак і нарэшце - да ідэй Neuralink. Прапануем некаторыя тлумачэнні, якія Ілан Маск і ягоная каманда далі аўтару артыкула аб сваім новым праекце.

Маск распавёў, што для падбору каманды для Neuralink ён літаральна сустрэўся З 1000 людзей, і што самым складаным было падабраць людзей-прафесіяналаў у вельмі розных сферах (нейрабіялогія, нейрахірургія, мікраэлектроніка, клінічныя выпрабаванні і г.д.).

Кампанія збіраецца працаваць у сферы BMI (brain-machine interface), з прыладамі, чые памеры вымяраюцца ў мікронах. «Наша мэта - праз чатыры гады вывесці на рынак нешта, што дапаможа людзям са складанымі мазгавымі траўмамі (удар, ракавыя пашкоджанні, прыроджаныя траўмы)».

Сузаснавальнік кампаніі Фліп Сейбіз кажа, што калі падумаць, чыпы ў мозгу - далёка не такая складаная задача, як спробы змяніць фундаментальную прыладу жыцця - ствараць вірусы, займацца геннай інжынерыяй. Бо глыбокую стымуляцыю мозгу ўжо выкарыстоўваюць: да прыкладу, каб прыглушаць сімптомы хваробы Паркінсона, ёсць раннія вынікі ў спробах аднавіць зрок.

Адна з праблем, з якой сутыкнуцца даследчыкі і інжынеры - аб'ём перадаваных звестак. Пакуль што ў мозг не змяшчалі больш за пару сотняў электродаў. Каманда Neuralink кажа аб адначасовым запісу з 1 млн нейронавых клетак.

Яшчэ адна праблема - як змяшчаць імплантант у мозг? Маск прыводзіць у прыклад апаратуру, якая выкарыстоўваецца для лазернай хірургіі вачэй. «Прылада, якая спатрэбіцца для гэтага, павінна быць чымсьці накшталт Lasik, з аўтаматызаванымі працэсамі, інакш мы будзем звязаныя абмежаванай колькасцю нейрахірургаў, а кошты такой аперацыі будуць вельмі высокімі», - кажа прадпрымальнік.

Сёння пацыенты з BMI літаральна атрымліваюць шнур, які тырчыць з галавы - для інтэрфейсу будучыні гэта, вядома, не падыходзіць. Neuralink збіраецца стварыць бяздротавыя прылады. Яшчэ адна праблема - біясумяшчальнасць, бо чалавечы арганізм даволі няветліва ставіцца да ідэі імплантаваць у яго чужародныя аб'екты. Давядзецца прыдумаць спосаб падмануць мозг, каб яго тканіны прымалі гэтыя прылады за частку сябе.

І, вядома ж, самая сур'ёзная праблема: прырода самога інтэрфейсу. Адзін з заснавальнікаў кампаніі прывёў у прыклад ідэю «нейронавага пылу» - гэта драбнюткія, да 100 мікрон, сіліконавыя сэнсары, якія будуць «распыляцца» ў кары мозгу. Звесткі з іх будзе апрацоўваць іншы імплантант, памерам 3 мм, выкарыстоўваючы для камунікацыі ультрагук. Як гэта можа працаваць:

Іншыя чальцы каманды абдумваюць яшчэ больш выдасканаленыя схемы, накшталт віруса, які можа прымацоўвацца да клеткі мозгу, прымушаючы яе рэагаваць на стымуляцыю святлом, ці ж выкарыстоўваць вугляродныя нанатрубкі.

Чым можа быць карысны такі інтэрфейс? «У вашым розуме ўжо ёсць набор ідэй, якія ваш мозг спрабуе ператвараць у словы, выкарыстоўваючы неімаверна скупыя рэсурсы з т.з. перадачы звестак, названыя «гаворкай» або «друкам». Мова - гэта вынік таго, што ваш мозг ужыў кампрэсійны алгарытм да думкі. І калі мову слухаюць, іншы мозг здзяйсняе дэкампрэсію. Тут вельмі вялікая страта звестак. Так што, здзяйсняючы дэкампрэсію, вы адначасова спрабуеце змадэляваць стан розуму іншага чалавека...Калі ж у вас два інтэрфейсы, вы можаце абменьвацца ідэямі, не сціскаючы іх сэнс», - кажа Маск. Абмен HD-думкамі, без страты ў якасці.

Яшчэ адна задача Neuralink - зрабіць для чалавека магчымым выкарыстоўваць рэсурсы штучнага інтэлекту непасрэдна ў сваім мысленні, напрыклад, з дапамогай шырокага каналу падлучацца да завоблачных вылічальных магутнасцяў AI.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках