29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін у Сірыі: пайшоў па воўну, вярнуўся стрыжаны

3
Пуцін у Сірыі: пайшоў па воўну, вярнуўся стрыжаны

Расея не здатная выратаваць рэжым Асада.

Шмат што змянілася, і сённяшняя сітуацыя на міжнароднай арэне развіваецца ўжо супраць волі прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, які мяркуе, што пасля таго як ЗША нанеслі ўдар па аэрапорце «Шайрат» у пакаранне за выкарыстанне хімічнай зброі сірыйскім рэжымам супраць цывільных жыхароў горада Хан Шэйхун, Расея не здатная выратаваць Асада, піша Мішэль Кіло (Michel Kilo) для madardaily.com (пераклад – inosmi.ru).

Калі стала відавочна, што магчымасці Масквы абмежаваныя, і гэтая задача практычна невыканальная, Пуцін быў вымушаны прыняць пастанову, якая мела вялікае значэнне не толькі для Расеі і Сірыі, але і для ўсяго свету ў цэлым. Можна сказаць, што сёння ён не мае іншага выбару, акрамя як дамагацца збалансаванага ўрэгулявання сірыйскага канфлікту, дасягнуць пагаднення з сірыйскай апазіцыяй, гарантуючы пры гэтым, каб яно ўлічвала інтарэсы расейскай стараны. У той жа час такое пагадненне неўнікнёнае, бо ўрэгуляванне канфлікту азначае прызнанне правоў і выкананне патрабаванняў сірыйскага народа. У адваротным выпадку ёй давядзецца абмежавацца роляй назіральніка, і тады Асада чакае параза. На думку Пуціна, саступіць і Расея, не здатная зрабіць што-небудзь для сірыйскага прэзідэнта і ягонай краіны. У гэтай сувязі дарэчы ўспомніць словы Шэкспіра «пайшоў па воўну, а вярнуўся стрыжаны».

Цяпер Пуцін спрабуе прыстасавацца да наступстваў ракетнага ўдару ЗША, бо апошнія прадэманстравалі рэальны статус Расеі. Масква працуе над пераацэнкай ролі свайго войска ў канфлікце. Гэта азначае, што яна сыходзіць ад дырэктыўнага ўдзелу ў баявых дзеяннях і робіць стаўку на пасярэднікаў. Гэта Іран, ягоныя найміты і войска Асада, якое Масква наважыла забяспечваць рознымі тыпамі зброі, як мяркуецца, для таго, каб даць яму магчымасць адказаць на дзеянні ЗША на працягу таго перыяду, які патрэбны, каб пераканаць іх, што вынік канфлікту не будзе залежаць толькі ад пастаноў Белага дома. Іншымі словамі, у той час як Вашынгтон прыняў за лепшае дзейнічаць не праз пасярэднікаў, а ўзяць беспасярэдні ўдзел у вайне, апошнія крокі Крамля дэманструюць, што з гэтага часу ён будзе звяртацца да пасярэдніцтва іншых сіл, нават калі імі стануцца тэрарыстычныя групоўкі, якія падпарадкоўваюцца Ірану. Усё гэта — для таго каб працягнуць вайну і гарантаваць, што ўсякі вайсковы або палітычны ўдар па сірыйскім рэжыме не стане ўдарам па Расеі і яе войску, бо яно не хоча рызыкаваць і ўвязвацца ў канфлікт з войскам ЗША.

Памятаецца, Пуцін заяўляў, што, згодна з разлікамі, вынік сірыйскага канфлікту будзе вызначаны на працягу трох, максімум шасці месяцаў. Ён меркаваў, што Вашынгтон далей будзе праводзіць палітыку неўмяшання ў сірыйскім пытанні, што дазволіць Расеі заняць паноўную пазіцыю ў Сірыі, пакласці канец рэвалюцыі і выратаваць Асада. Меркавалася, што калі Вашынгтон выйдзе з комы, то зразумее, што ўжо не здольны змяніць сітуацыю і не мае іншага выбару, акрамя як падпарадкавацца новаму сусветнаму лідару прэзідэнту Пуціну. Ён, вызначыўшы такі вынік канфлікту, тым самым атрымае перамогу над народам Сірыі і ЗША. У выніку Вашынгтон будзе вымушаны пайсці на ўсялякія саступкі ў міжнародных пытаннях, хай гэта будзе Украіна, Крым або Усходняя Еўропа.

Аднак разлікі Пуціна ў дачыненні да Сірыі не апраўдаліся. І цяпер ён сутыкаецца з амэрыканскім умяшаннем, не бачачы, што змены ў ваеннай тактыцы, а менавіта стаўка на вядзенне вайны рукамі Ірана, Асада і наймітаў з ліку салафітаў, магчыма, прычыніцца да зацягвання канфлікту на няпэўны час і ўключэння ў яго ЗША. Расея забывае, якія цяжкія страты панесла яе войска: толькі падчас баёў за Пальміру з 1 да 19 лютага колькасць забітых і параненых дасягнула 172 чалавек.

Наўрад Пуцін у сваіх разліках меркаваў, што амэыканцы возьмуць беспасярэдні ўдзел у вайне ў Сірыі і зробяць сваёй мэтай скіданне Башара Асада, усвядоміўшы, што вайна супраць тэрарызму не закончыцца поспехам, пакуль ён знаходзіцца ва ўладзе. Што ў такім выпадку будзе рабіць Крэмль, бо, падобна да таго, што ЗША не зменяць сваёй палітыкі ў найбліжэйшай будучыні? Ці зможа ён абараніць свае пазіцыі ў Сірыі, ведучы вайну праз пасярэднікаў, пасля таго як яе войска ўжо апынулася там у пастцы?

Важным застаецца наступнае пытанне: ці прычыніцца памылка Пуціна да паразы сірыйскага рэжыму і Расеі, ці ж апошняя адмовіцца ад падтрымкі Асада і пачне шукаць такі метад урэгулявання крызісу, каб усе стораны канфлікту прынялі яго за справядлівы, і тады Масква пераканаецца ў тым, што найлепшая перамога гэтая тая, якая задавальняе ўсе стораны?

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках