29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што галандскі фатограф зняў у Беларусі

44
Што галандскі фатограф зняў у Беларусі
ФОТА: INSTAGRAM

Вядомы галандскі фатограф Роджэр Крэмерс ужо праславіўся і ў Беларусі, паказаўшы нашу краіну праз прызму аднаго кадра.

Зразумела, гэта не адзіны здымак, які госць зрабіў у «сінявокай». «Салідарнасць» прыводзіць падборку з пяці фота, якія Крэмерс размясціў у сябе ў інстаграме.

ФОТА: INSTAGRAM
ФОТА: INSTAGRAM
ФОТА: INSTAGRAM
ФОТА: INSTAGRAM
ФОТА: INSTAGRAM
ФОТА: INSTAGRAM

Трэба сказаць, што вобраз Беларусі праз гэтую падборку складваецца не самы прывабны: Ленін, Сталін і месцы масавых забойстваў. Прывабіць гэта можа толькі турыстаў з даволі спецыфічнымі схільнасцямі.

Зразумела, рабіць далёкія высновы на падставе погляду аднаго фатографа не варта. Але задумацца ўсё ж ёсць над чым: ці сапраўды гэта той імідж, які Беларусь у ХХI стагоддзі хоча мець хоць бы сярод часткі замежнікаў? Бо помнік Леніну на цэнтральнай плошчы Менска ўразіў (і наўрад ці прыемна) не толькі Крэмерса, але і тысячы іншых падарожнікаў.

Зразумела, што Хатынь і Яма заўсёды застануцца з намі. Але, можа, хоць бы ад крывавых савецкіх правадыроў Беларусі варта адмовіцца, каб не псаваць сабе рэпутацыю ў вачах цывілізаваных людзей?

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках