20 красавiка 2024, Субота, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

10
У Францыі праходзяць прэзідэнцкія выбары
ФОТА: DW.DE

Францыя ў нядзелю выбірае новага прэзідэнта.

Галасаванне праходзіць праз два дні пасля тэракту ў Парыжы на фоне беспрэцэдэнтных мераў бяспекі. Ні ў каго з чатырох галоўных кандыдатаў, мяркуючы з апытанняў, няма вызначальнай перавагі, і сёння барацьба пойдзе за выхад у другі тур.

Аглядальнікі мяркуюць, што вынік выбараў у Францыі можа вызначыць лёс не толькі краіны, але і ўсяго рэгіёну. Два з чатырох кандыдатаў-фаварытаў зацікаўленыя ў разбурэнні праекта адзінай Эўропы (Марын Ле Пен і Жан-Люк Мэляншон), два іншыя – наадварот, выступаюць за інтэграцыю і каардынацыю намаганняў (Франсуа Фіён і Эманюэль Макрон).

Паводле звестак апытання, апублікаванага напярэдадні сацыялагічнай службай OpinionWay, лідарства ў рэйтынгу кандыдатаў захоўваюць Макрон (можа набраць у першым туры 23% галасоў, паводле іншых звестак – да 26%) і Марын Ле Пен (22%). Шанцы на выхад у другі тур захоўваюць таксама Фіён (20%) і лідар "Неўпакоранай Францыі" Жан-Люк Мэляншон (19%). Разам з тым у другім туры, паводле даследавання, Ле Пен саступае як Макрону, так і Фіёну.

Выбары новага прэзідэнта праходзяць у Францыі ў абстаноўцы беспрэцэдэнтна высокага ўзроўню тэрарыстычнай небяспекі. На мінулым тыдні ў Марсэлі былі арыштаваныя два чалавекі, якія планавалі тэракты ў перыяд выбараў. А 20 красавіка 39-гадовы француз адкрыў агонь у паліцыянтаў на Елісейскіх палях – галоўнай вуліцы Парыжа.

Выбарчыя ўчасткі ў вялікіх гарадах будуць працаваць да 20 гадзінаў паводле парыжскага часу (21-я паводле Менску). Чакаецца, што першыя афіцыйныя папярэднія вынікі стануць вядомыя яшчэ да поўначы. Згодна з дзейным у краіне заканадаўствам, публікацыя якіх-небудзь вынікаў апытанняў або адзнак ходу галасавання да заканчэння галасавання забароненая.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках