24 красавiка 2024, Серада, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія вайскоўцы пагражаюць літоўцам «сілавымі мерамі»

80
Беларускія вайскоўцы пагражаюць літоўцам «сілавымі мерамі»
АЛЕГ ДЗВІГАЛЕЎ

Камандавальнік ВПС і войскамі СПА Узброеных сілаў Беларусі пракаментаваў інцыдэнт з парушэннем мяжы літоўскім самалётам.

– 19 красавіка ў 13.36 дзяжурнымі радыёлакацыйнымі сродкамі ВПС і войскаў СПА Беларусі быў знойдзены лёгкаматорны самалёт у раёне Вільнюса, які ажыццяўляе палёт у кірунку дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, – распавёў генерал-маёр Алег Дзвігалеў у інтэрв'ю «ВоенТВ». – У адпаведнасці з пагадненнем пра абмен інфармацыяй з літоўскім бокам мы праінфармавалі нашы ўзаемадзейныя сродкі і літоўскі бок пра магчымае парушэнне дзяржаўнай мяжы гэтым паветраных суднам. Але паветранае судна прадоўжыла палёт і ўвайшло ў паветраную прастору нашай дзяржавы. Пасля чаго зрабіла манеўр і вярнулася на тэрыторыю Літвы.

Вайскоўцы звярнулі асаблівую ўвагу на тое, што парушэнне адбылося паблізу атамнай станцыі, якая будуецца.

«Парушальнік дзяржаўнай мяжы быў ідэнтыфікаваны як грамадзянскае паветранае судна. Мы ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь сілавых мераў па дадзеным самалёце не прымалі», – растлумачыў Дзвігалеў.

Пры гэтым, падкрэсліў ён, нягледзячы на добрасуседскія стасункі з Літоўскай Рэспублікай, «хацелася б, каб Літва разумела важнасць выканання пагадненняў, выконвала міжнароднае заканадаўства, не дапускала такіх парушэнняў з свайго боку».

«Ваенна-паветраныя сілы і войскі СПА, калі такія выпадкі будуць паўтарацца, будуць вымушаныя ўжыць і сілавыя меры ўздзеяння», – папярэдзілі беларускія вайскоўцы.

«Хочацца верыць, што гэта была ненаўмысная памылка пілота, а не спецыяльна спланаваная акцыя. Спадзяюся, літоўскі бок гэта пацвердзіць», – сказаў камандавальнік ВПС і войскамі СПА.

19 красавіка 2017 года ў 13.40 было зафіксаванае парушэнне дзяржаўнай мяжы з боку Літвы. Паветранае судна паглыбілася на тэрыторыю Беларусі на адлегласць да 8 км і ў 13.43, здзейсніўшы разварот, выйшла за межы паветранай прасторы нашай краіны. 22 красавіка ў МЗС Беларусі быў выкліканы амбасадар Літвы ў Беларусі Андрус Пулокас. Падчас сустрэчы кіраўніку літоўскай дыпмісіі была ўручаная нота, у якой беларускі бок заявіў пратэст у сувязі з зафіксаваным фактам парушэння дзяржаўнай мяжы Беларусі літоўскім паветраным суднам.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках