25 красавiка 2024, Чацвер, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч стаў «ганаровым прафесарам БДУ»

59
Мясніковіч стаў «ганаровым прафесарам БДУ»

Эканаміст, пры якім Беларусь стала сусветным рэкардсменам у інфляцыі, дэвальвацыі, падзенні ВУП і прыбыткаў людзей, стаў «ганаровым прафесарам БДУ».

Неафіцыйна вядома, што рэктар Сяргей Абламейка такім чынам спрабуе ўмацаваць свае пазіцыі ва ўладнай іерархіі, паколькі Міхаіл Мясніковіч не з'яўляецца геніяльным эканамістам, але з'яўляецца цяжкавагавіком кулуарных праектаў. Старшыня «савета рэспублікі», у мінулым прэм'ер-міністр, кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі, старшыня прэзідыума Акадэміі навук на дадзены момант, у сутнасці, узначальвае альтэрнатыўны ўрад. Вынікі, праўда, бачныя праз акцыі пратэсту, якія гэтай вясной прайшлі не толькі ў Менску, але і ва ўсёй краіне, піша belaruspartisan.org.

Зрэшты, для таго, каб стаць «ганаровым прафесарам БДУ», зусім не абавязкова быць вялікім ці прынамсі вядомым вучоным. Званне гэтае даўно нівеляванае і ператворанае ў элемент палітычнага падхалімства.

Так, на гэты момант у БДУ 36 ганаровых прафесараў. Сярод іх у апошні час асабліва шмат тых, чые імёны вядомыя навуцы выключна як прадмет даследавання. Гэта: прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, прэзідэнт Туркменістана Гурбунгулы Бердымухамедаў, прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон, «вялікая вучоная» Валянціна Мацвіенка і іншыя.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках