28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цімафей Калачоў дапамог «Растову» разграміць «Спартак»

Цімафей Калачоў дапамог «Растову» разграміць «Спартак»
Фото: ФК "Ростов"

Футбалісты «Растова» разграмілі лідара расейскага чэмпіянату маскоўскі «Спартак» з лікам 3:0 на матчы 24-га тура.

Беларускі паўабаронца Цімафей Калачоў, які выступае ў складзе растаўчанаў, аддаў галявы пас Аляксандру Бухарову, які адкрыў лік на 23-й хвіліне сустрэчы. Аднак неўзабаве беларус атрымаў траўму і на 29-й хвіліне гульні пакінуў поле. Тым не менш футбалісты «Растова» прадоўжылі валодаць ініцыятывай і яшчэ двойчы ўразілі браму гасцей, піша БелТА.

Нягледзячы на паразу, «Спартак» па-ранейшаму ўпэўнена займае першае месца, набраўшы 54 балы. Пераследнікі спартакоўцаў дамагліся перамог з аднолькавым вынікам 2:0.

«Зеніт» у першым матчы на сваім новым стадыёне ў Санкт-Пецярбургу ўзяў верх над «Уралам» з Екацерынбурга, забіўшы два галы за апошнія 5 хвілінаў сустрэчы. Футбалісты маскоўскага ЦСКА пад апекай беларускага трэнера Віктара Ганчарэнкі ў гасцях перамаглі «Уфу». Пасля гэтых перамог у армейцаў стала 47 балаў, у «Зеніта» – на адзін бал менш. Маскоўскі «Лакаматыў» згуляў унічыю ў сябе дома з пермскім «Амкарам» – 3:3, а махачкалінскі «Анжы» ў Грозным адолеў «Церак» з мінімальным лікам 1:0.

Яшчэ 3 паядынкі 24-га тура адбудуцца сёння: «Том» (Томск) – «Арэнбург», «Крылы Саветаў» (Самара) – «Рубін» (Казань), «Краснадар» – «Арсенал» (Тула).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках