23 красавiка 2024, aўторак, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Шыткоўскі: Нават не ўяўляю, што беларускія хакеісты збіраюцца рабіць на ЧС

8
Сяргей Шыткоўскі: Нават не ўяўляю, што беларускія хакеісты збіраюцца рабіць на ЧС
Сяргей Шыткоўскі

Беларускі спецыяліст Сяргей Шыткоўскі-старэйшы падзяліўся меркаваннем пра гульню нацыянальнай каманды Беларусі супраць Швэцыі ў матчах Эўрачэленджа.

– Жаданне нейкае нібыта відаць. Але ў астатнім, шчыра кажучы, у мяне нават словаў няма. Ні індывідуальнай гульні, ні каманднай. Хуткасці нізкія. У абароне бардак. На чэмпіянаце свету застаецца спадзявацца хіба што на Кевіна Лаланда, але і гэтая стаўка далёка не стоадсоткавая. Усё ж такі практыкі ў сезоне ў нашага асноўнага брамніка практычна не было... Увогуле, каманды ў нас цяпер няма. І я нават не ўяўляю, што зборная збіраецца рабіць на чэмпіянаце свету, – сказаў ён у інтэрв'ю sb.by.

– Многія крытыкавалі галоўнага трэнера нашай зборнай пасля таго, як ён адлічыў з кэмпа Андрэя Сцяпанава. Што думаеце на гэты конт?

– Не ведаю, ці адбыўся там паміж Дэйвам Льюісам і Андрэем нейкі канфлікт. Але паводле ўзроўню Сцяпанаў, вядома, гулец зборнай – і зразумець пастанову пра ягонае выключэнне цяжка. Кажуць: Андрэй слабы ў абароне. Але ж гэта чысты нападнік! Ягоная праца – асіставаць і забіваць, з чым ён нядрэнна спраўляецца. Для таго, каб надрывацца ў абароне, ёсць іншыя, – сказаў Шыткоўскі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках