25 красавiка 2024, Чацвер, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грэцыі атакавалі консульства Турцыі

У Грэцыі атакавалі консульства Турцыі

Група невядомых у нядзелю раніцай напала на консульства Турцыі ў грэцкім горадзе Салонікі.

Як паведамляе газета Hurriyet, інцыдэнт адбыўся каля 5.30 раніцы.

Паводле звестак турэцкага агенцтва Doğan, невядомыя з закрытымі тварамі кінулі ў бок паліцыянтаў, якія ахоўвалі будынак, два кактэйлі Молатава, адзін з іх загарэўся.

У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, матэрыяльнай шкоды нанесена не было. Іншыя абставіны інцыдэнту не паведамляюцца.

СМІ падкрэсліваюць, што турэцкае консульства ў Салоніках ужо не ўпершыню стала аб'ектам нападаў.

Раней паліцыя Грэцыі выявіла і абясшкодзіла восем пасылак з бомбамі, якія былі адрасаваныя чыноўнікам краіны Эўрапейскага Звяза.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках