20 красавiка 2024, Субота, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія тэнісісткі выйшлі наперад у матчы са швэйцаркамі

1
Беларускія тэнісісткі выйшлі наперад у матчы са швэйцаркамі

На корце «Чыжоўка-Арэны» сёння заканчваецца паўфінальны матч Кубка Федэрацыі Беларусь – Швэйцарыя.

Спачатку на корт выйшлі першыя нумары абедзвюх камандаў Аляксандра Сасновіч і Цімеа Бачынскі. Беларуска выдатна правяла стартавую партыю, перамогшы яе з лікам 6:2 пры двух брэйках.

Другі сэт прайшоў у больш напружанай барацьбе, Аляксандра перамагала 5:3, але справа дайшла да тай-брэйку, у якім поспех апынуўся на баку Сасновіч – 7:2. Лік у матчы стаў 2:1 на карысць беларускай каманды, паведамляе БелТА.

У другім сённяшнім адзіночным паядынку Арына Сабаленка згуляе з Вікторыяй Галубіч. Пасля іхняй сустрэчы пройдзе парная гульня, на якую ў беларусак заяўленыя Вольга Гаварцова і Вера Лапко, у швэйцарак – Марціна Хінгіс і Белінда Бенчыч.

У першы дзень спаборніцтваў Аляксандра Сасновіч перамагла Вікторыю Галубіч – 6:3, 5:7, 7:5, Цімеа Бачынскі перамагла ў Арыны Сабаленкі – 6:4, 7:5.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках