28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Луганскам загінуў назіральнік АБСЭ

6
Пад Луганскам загінуў назіральнік АБСЭ

У выніку падрыву аўтамабіля назіральнай місіі АБСЭ пад Луганскам загінуў адзін з удзельнікаў місіі.

АБСЭ пацвердзіла звесткі пра гібель аднаго з назіральнікаў місіі ў Луганску і пра аднаго параненага. Украінскі бок таксама пацвярджае здарэнне і выказвае спачуванні родным пацярпелых, але не каментуе здарэнне.

Паводле крыніцаў, інцыдэнт адбыўся недалёка ад вёскі Прышыб у Славянасербскім раёне Луганскай вобласці. Два аўтамабілі маніторынгавай місіі, якія заўсёды рухаюцца парай, адхіліліся ад узгодненага маршруту. Першы аўтамабіль паспяхова праехаў па дарозе, але другі ўзарваўся на фугаснай міне. Першапачаткова паведамлялася пра двух параненых.

Арганізацыя ў бяспецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ) вядзе назіранне за сітуацыяй на лініі збройнага канфлікту на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей Украіны з 2014 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках