16 красавiка 2024, aўторак, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аркадзь Бабчанка: мумію Леніна трэба выстаўляць турыстам за грошы

7
Аркадзь Бабчанка: мумію Леніна трэба выстаўляць турыстам за грошы
Аркадий Бабченко

Хочаш Леніна паглядзець – дзесяць баксаў. Са Сталіным – пятнаццаць. Плюнуць на абодвух – дваццатачку.

Замест пахавання цела савецкага дзеяча Уладзіміра Леніна можна паказваць яго турыстам за грошы, напісаў расейскі журналіст Аркадзь Бабчанка ў Facebook.

"Кожны год у адзін і той жа дзень у Расеі ўсе пачынаюць спрачацца – ці трэба пахаваць Леніна. А то, маўляў, не па-хрысціянску неяк. Ды кіньце. У кожнай царкве то нага, то галава сушаная, якую яшчэ і цалаваць прапануецца – ага, не па-хрысціянску. А па-другое, калі мы ўжо так не любім крывапіўцу, то, як на мяне, няма лепшага спосабу для навучання, чым выстаўляць ягоную мумію турыстам за грошы", – адзначыў ён.

Бабчанка дадаў, што можна адкапаць яшчэ і цела іншага савецкага дзеяча Іосіфа Сталіна.

"Хочаш Леніна паглядзець – дзесяць баксаў. Са Сталіным – пятнаццаць. Плюнуць на абодвух – дваццатачку. Увогуле, пакіньце дзядулю Леніна ў спакоі. На ім яшчэ столькі бабла зрабіць можна. Да чорта ідэалогію. Чысты прагматызм", – рэзюмаваў журналіст.

Учора дэпутат Дзярждумы РФ Уладзімір Сысоеў паведаміў, што ў Дзярждуму РФ унеслі законапраект пра пахаванне Леніна. Ініцыятары мяркуюць, што пахаваць яго трэба ва Ульянаўску.

Паводле вынікаў сацыялагічнага апытання, праведзенага расейскай даследчай арганізацыяй "Левада-цэнтр", 79% апытаных расейцаў мяркуюць, што помнікі Леніну, усталяваныя ў расейскіх гарадах, зносіць нельга, і толькі 4% рэспандэнтаў абсалютна згодныя з тым, што прыйшоў час прыбраць іх з плошчаў і вуліцаў.

Уладзімір Ульянаў, больш вядомы як Ленін, памёр у 1924 годзе, з тых часоў ягонае цела знаходзіцца ў Маўзалеі на Краснай плошчы ў Маскве.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках