24 красавiка 2024, Серада, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нараджэнка Магілёва можа стаць «Настаўніцай года Расеі»

3
Нараджэнка Магілёва можа стаць «Настаўніцай года Расеі»
ФОТА: KVGAZETA.RU

Настаўніца вясковай школы прайшла ў фінал краявога этапу ўсерасейскага конкурсу «Настаўнік года Расіі – 2017».

У фінал краявога этапу ўсерасейскага конкурсу, які вызначыць найлепшага настаўніка, у далёкім Краснаярску прайшла Вера Пятніцкая з вясковай школы пасёлка Бражное, піша 6tv.by.

Ёй яшчэ давядзецца, вядома ж, пазмагацца на федэральным узроўні, але сур'ёзная заяўка на перамогу зробленая. Ужо цяпер яна ў абойме найлепшых педагогаў краю і расейскія СМІ збіраюць макулінкі інфармацыі пра настаўніцу. Высветлілася, што нарадзілася яна ў Магілёве. Ейны бацька, карэнны жыхар Краснаярскага краю, сустрэў сваю будучую жонку ў Магілёўскай школе міліцыі. Потым сям'я прыняла пастанову з'ехаць з Магілёва на Поўнач, у суровы Нарыльск. А пазней надумала ў Беларусь не вяртацца і пераехала на радзіму бацькі. Вера Пятніцкая выкладае ў старэйшых класах расейскую мову і літаратуру, рыхтуе выпускнікоў да іспытаў.

ФОТА: KVGAZETA.RU

На жаль, альма-матар для супер-настаўніцы – не Магілёўскі педінстытут (у той час ён яшчэ не быў універсітэтам), а Краснаярская профільная ВНУ. Да бражэнскай школы Вера Пятніцкая паспела папрацаваць у Канскім педагагічным каледжы, а таксама дырэктаркай школы ў Кемераўскай вобласці. У прэстыжным конкурсе яна ўдзельнічае ўпершыню і адразу ж была адзначана строгім журы. Для паказальнага ўрока яна выбрала тэму, якая ў методыцы выкладання не была распрацаваная для школы, а існавала ў выглядзе дысертацыі і навуковых працаў.

На сваіх уроках яна прымяняе сучасную тэхналогію прадуктыўнага сэнсавага чытання. У выкладанні яна выкарыстоўвае прыём «чытанне з прыпынкамі», калі на першым этапе настаўнік дапамагае вылучаць важныя сэнсавыя адценні тэксту. На думку цяпер ужо відавочна прагрэсіўнага педагога, у школе трэба развіваць чытацкую пісьменнасць, вучыць дзяцей працаваць з любымі тэкстамі, думаць, бачыць падтэкст, тады яны будуць паспяховыя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках