29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка: Хацелася б, каб нашы людзі пабольш крычалі на трыбунах

17
Азаранка: Хацелася б, каб нашы людзі пабольш крычалі на трыбунах

Зорка сусветнага тэніса распавяла пра эмоцыі падчас паядынкаў беларусак у паўфінальным матчы Кубка Федэрацыі.

Зорка сусветнага тэніса Вікторыя Азаранка, якая пакуль не аднавіла кар'еру, распавяла пра тое, што адчувала падчас паядынкаў партнёрак у жаночай камандзе Беларусі ў паўфінальным матчы Сусветнай групы Кубка федэрацыі супраць швайцарак, паведамляе «Прессбол».

- Хацелася выйсці на корт і дапамагчы. Ганаруся дзяўчатамі: Арына Сабаленка пасля суботняга пройгрышу выйшла і перамагла спаборніцу ва ўпартай барацьбе. Сёння мы маем пазітыўны вынік — можна змагацца за самыя высокія пазіцыі ў свеце. Я вельмі спадзяюся, што ў фінале мы згуляем дома. Калі ўсё складзецца, хацелася б, каб нашы людзі пабольш крычалі. Толькі не так, як у Маскве. Калі выступалі ў Расеі, гледачы крычалі і такімі словамі, і такімі — быў поўны хаос.

Меркавала, што, калі б справа дайшла да вырашальнай парнай сустрэчы, вынік быў бы не на нашу карысць. А так усё заслужана: калі судзіць па гэтых двух днях, узровень беларусак быў вышэйшы.

Фінал? Нам ёсць чым ў ім гуляць. Узровень гульні можна павысіць, але байцоўскія якасці — іншая рэч. Яны ў нас ёсць.

Ці зможа Сабаленка вырасці ў тэнісістку ўзроўню першай дваццаткі сусветнага рэйтынгу? Не сумняваюся, што Арына можа дасягнуць высокіх вынікаў — заўсёды кажу пра гэта падчас камандных вячэраў. З гадамі Арына набярэцца досведу. Калі ёсць характар, жаданне і працавітасць, можна дасягнуць многага.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках