19 красавiка 2024, Пятніца, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Даніі: Хакеры РФ два гады ўзломлівалі пошту нашых супрацоўнікаў

Мінабароны Даніі: Хакеры РФ два гады ўзломлівалі пошту нашых супрацоўнікаў

Хакеры з Расеі, звязаныя з кіраўніцтвам краіны, два гады атрымлівалі доступ да электронных паштовых скрыняў Мінабароны Даніі.

Пра гэта распавёў міністр абароны краіны Клаўс Ёрт Фрэдрыксен, паведамляе «Медуза».

У справаздачы, якую прыводзіць Berlingske, паведамляецца, што на працягу 2015 і 2016 гадоў хакеры з групоўкі Fancy Bear мелі доступ да несакрэтнага змесціва пошты некаторых супрацоўнікаў вайсковага ведамства.

Адзначаецца, што ўзлом стаў магчымы таму, што не ўсе паштовыя скрыні былі дастаткова абароненыя. Цяпер гэтую праблему ліквідавалі.

Прадстаўнікі Крамля не змаглі аператыўна пракаментаваць Reuters зробленыя Фрэдрыксенам заявы.

«Гэта дакладна кантралюецца. Гэта не дробныя хакерскія групы, якія проста забаўляюцца. Гэта звязана з выведкай або цэнтральнымі элементамі расейскага рэжыму», — заявіў Фрэдрыксен.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках