25 красавiка 2024, Чацвер, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экзітпол: Макрон пазмагаецца ў другім туры з Ле Пен

21
Экзітпол: Макрон пазмагаецца ў другім туры з Ле Пен
ЭМАНУЭЛЬ МАКРОН

Пераможцам першага тура выбараў прэзідэнта Францыі стаў лідар руху «Наперад!» Эмануэль Макрон.

Вынікі апытанняў на выхадзе з выбарчых участкаў паказалі, што лідарам у першым туры прэзідэнцкіх выбараў у Францыі стаў Эмануэль Макрон. Ён набраў блізу 24 адсоткаў галасоў, паведамляе meduza.io.

Другое месца ў першым туры заняла лідарка «Нацыянальнага фронту» Марын Ле Пэн (22%), яна стане апаненткай Макрона ў другім туры.

Кандыдат ад «Рэспубліканцаў» Франсуа Фіён набраў блізу 20 адсоткаў, столькі ж атрымаў Жан-Люк Меланшон. Прадстаўнік Сацыялістычнай партыі Бенуа Амон набраў 6,5 працэнта.

З 21:00 паводле Менску пачнецца публікацыя афіцыйных звестак з выбарчых участкаў па меры падліку галасоў. Іх можна будзе бачыць у рэжыме рэальнага часу на сайце МУС Францыі.

Апытанні, праведзеныя да выбараў, паказалі, што калі ў другі тур выйдзе Ле Пен, то канчатковую перамогу атрымае яе спаборнік — Макрон або Фіён. Калі ж у другі тур выйдуць разам Макрон і Фіён, то большасць апытаных выказалі жаданне прагаласаваць за Макрона.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках