25 красавiка 2024, Чацвер, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты: Беларусы забіраюць з банкаў і валюту, і рублі

22
Экспэрты: Беларусы забіраюць з банкаў і валюту, і рублі
Фота: Reuters

Уклады насельніцтва ў банках Беларусі будуць скарачацца ва ўсіх валютах.

Ва ўмовах зацікаўленасці Нацбанка і прадпрыемстваў у патанненні рэсурснай базы, працэнтныя стаўкі па ўкладах будуць зніжацца. І гэта прывядзе да зніжэння зацікаўленасці насельніцтва ў захоўванні грошай у банках.

Паводле звестак Нацбанка, у сакавіку аб'ём укладаў насельніцтва ў нацыянальнай валюце скараціўся на 8,3 млн. рублёў, а ўклады ў замежнай валюце знізіліся на 47,1 млн. даляраў.

Скарачэнне укладаў суправаджаецца зніжэннем працэнтнай стаўкі ў дэпазітах. За апошнія тры месяцы даходнасць укладаў у нацыянальнай валюце знізілася на 3,4 п. п., па ўкладах у валюце - на 1,6 п. п.

«Для насельніцтва ўклады ў папярэднія гады з'яўляліся істотнай крыніцай даходу, — канстатуюць экспэрты «Беларусь у фокусе».

У 2016 годзе насельніцтва за кошт размяшчэння сваіх грашовых сродкаў у банкаўскай сістэме змагло зарабіць не менш як 600 млн. даляраў.

Правядзенне Нацбанкам паслядоўнай палітыкі зніжэння працэнтных ставак па дэпазітах дазваляе знізіць кошт рэфінансавання дзяржаўнай запазычанасці, паменшыць пазыковую нагрузку на прадпрыемствы, якія прывабліваюць крэдыты, а таксама — тэмпы павелічэння працэнтных даходаў насельніцтва, частка з якіх затым аказвалася на валютным рынку.

«Для насельніцтва Беларусі выбар інвестыцыйных інструментаў нязначны з прычыны неразвітасці фондавага рынку, а размяшчэнне сродкаў у аблігацыі юрыдычных асоб не гарантуе вяртанне сродкаў, у адрозненне ад дэпазітаў, — адзначаецца ў справаздачы экспэртаў. — Бягучая прыбытковасць па валютных дэпазітах з'яўляецца недастатковай для захавання зацікаўленасці грамадзян у павелічэнні ўкладаў у банкаўскай сістэме, а стаўкі па ўкладах у нацыянальнай валюце блізкія да меркаванага ўзроўню інфляцыі па выніках года і не забяспечваюць рэальную абарону ашчаджанняў».

У гэтых умовах экспэрты кажуць пра магчымасць далейшага зніжэння ўкладаў ва ўсіх валютах.

Паводле іх ацэнкі, адтоку рублёвых укладаў насельніцтва Нацбанк не баіцца з прычыны залішняй ліквіднасці ў банкаўскай сістэме. А ў выпадку значнага зніжэння валютных укладаў банкаўская сістэма вернецца да практыкі павышэння працэнтных ставак у валютных дэпазітах. «Пашырэнне доступу фізічных асоб да ўдзелу ў куплі дзяржаўных абавязанняў у замежнай валюце пазбавіць банкаўскую сістэму часткі даходаў, аднак дазволіць Нацбанку знізіць кошт абслугоўвання дзяржаўнай запазычанасці», — адзначаюць экспэрты.

Ва ўмовах зацікаўленасці Нацбанка і прадпрыемстваў у зніжэнні кошту рэсурснай базы, насельніцтва будзе выкарыстоўваць ўклады як альтэрнатыўны варыянт захоўвання сродкаў, аддаючы перавагу ўкладам з магчымасцю хуткага закрыцця рахунку і вывадам сродкаў, мяркуюць экспэрты. Пры гэтым, паводле іх прагнозаў, аб'ём укладаў, будзе памяншацца.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках