29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крычаве на пажары згарэлі шэсць чалавек

У Крычаве на пажары згарэлі шэсць чалавек

Блочны, аднапавярховы дом на вуліцы Піянерскай шугаў адкрытым полымем.

У Крычаве ўначы згарэў дом на вуліцы Піянерскай, загінула шэсць чалавек, паведамілі tut.by відавочцы.

«Дом блочны, аднапавярховы, гарэў увесь, адкрытым полымем. Гэта было пасля паўночы, з суботы на нядзелю. Сям'я там любіла выпіваць», — распавёў сведка. Са слоў суседзяў, у доме пражывала пенсіянерка і два яе сыны 45-50 гадоў. Напярэдадні, магчыма, у доме ўжывалі спіртное.

«Там усё згарэла, перакрыцці абваліліся, тушылі блізу гадзіны — нават суседні дом полымем трохі пашкодзіла», — распавядае сведка.

У зводцы МНС здарэнняў па вобласці ўжо ёсць інфармацыя аб шасці загінулых на пажары.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках