25 красавiка 2024, Чацвер, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Людзям няма за што жыць»

18
«Людзям няма за што жыць»
Фота: БелТА

Тупая палітыка беларускіх уладаў заганяе людзей на дарожку злачынстваў.

На чарговым пасяджэнні Чэрыкаўскага райвыканкама, якое адбылося ў сярэдзіне красавіка гэтага года, асноўным пытаннем парадку дня стаў разгляд сітуацыі ў прафілактыцы п'янства і алкагалізму, папярэджанне злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян, ліквідацыю прычын і ўмоў, якія ім спрыяюць, піша 6tv.by.

Разгляд пытання на выканкаме ў такім ракурсе заканамерны. У параўнанні з першым кварталам 2016 года, злачыннасць у раёне падскочыла больш чым на 30%. Колькасць зарэгістраваных выпадкаў узрасла з 35 да 43. Начальнік мясцовага РАУС палкоўнік міліцыі Аляксандр Шункевіч, які выступіў з інфармацыяй, як напісала газета «Веснік Чэрыкаўшчыны» ад 19.04.2017 г., заявіў наступнае: «Нягледзячы на тое, што ў параўнанні з 1 кварталам мінулага года колькасць злачынстваў, учыненых грамадзянамі, якія знаходзяцца ў стадыі алкагольнага ап'янення, знізілася, п'янства і алкагалізм застаюцца адным з вызначальных фактараў злачыннасці».

Карацей кажучы, злачыннасць у раёне расце перш за ўсё таму, што несвядомыя грамадзяне п'юць. А вось цяперашняя дзяржава і міліцыя, як асноўнае яе апірышча, вымушаныя змагацца з маласвядомымі грамадзянамі. Не будзем у рамках гэтага артыкула раскрываць тэму таго, як наша «доблесная» дзяржава «змагаецца» з п'янствам і алкагалізацыяй насельніцтва, фактычна ператварыўшы рэалізацыю алкаголю ў адну з асноўных крыніц паступленняў у бюджэт. Глянем на яшчэ адну прычыну росту злачыннасці ў Чэрыкаўскім раёне, якую А. Шункевіч і мясцовыя чыноўнікі ў упор не жадаюць бачыць і прызнаваць.

Згодна з статыстычнымі звесткамі, у Чэрыкаўскім раёне на сённяшні дзень пражывае блізу 7,9 тысяч працаздольных грамадзян. На першага студзеня 2016 года ў эканоміцы раёна, зноў жа паводле звестак дзяржаўнай статыстыкі, было занята 4900 чалавек. На першага студзеня 2017 года, такіх было роўна на 100 чалавек менш. Гэтую лічбу можна было б растлумачыць тым фактарам, што на аснове бурнага росту навукова-тэхнічнага прагрэсу ў эканоміцы Чэрыкаўскага раёна ўкараняюцца перадавыя тэхналогіі і працэсы. Рэзка расце прадукцыйнасць працы і на гэтай аснове на выкананне работ трэба меншая колькасць работнікаў. Ясна, напрыклад, што новы магутны трактар «Беларус» успахае і пасее значна больш, чым старэнькі МТЗ-80. Але тады павінны вырасці і заробкі людзей, якія працуюць на больш складаных машынах і абсталяванні, і з больш высокай прадукцыйнасцю працы. Але ні новых высокатэхналагічных вытворчасцей (выключаючы сонечную станцыю), ні новых рабочых месцаў, якія дазваляюць адразу 100 чалавек зрабіць лішнімі ў эканоміцы рэгіёну, — сёння мы ў Чэрыкаўскім раёне не назіраем.

Гэта пацвярджаецца і яшчэ адным фактам. Рэальны заробак у раёне за 2016 год у параўнанні з 2015 годам абрынуўся адразу амаль на 9%, а за два апошнія гады гэта падзенне перавысіла 12%!! У рэальным сектары эканомікі, колькасць працоўных месцаў скарачаецца (за 2015 г. і 2016 год больш за 230 чалавек) разам з падзеннем узроўню заробкаў, на фоне таго, што ні ў райвыканкаме, ні ў міліцыі такога не назіраецца!?

Людзям няма за што жыць! Тупая палітыка ўлады заганяе іх на дарожку злачынстваў, прымушае ад безвыходнасці піць, а часам нават ісці на суіцыд. Але, відаць, што міліцэйскаму палкоўніку А. Шункевічу, як і кіраўніцтву райвыканкама на чале з Н. Касмачовым, гэта з першага разу не даходзіць! І яны, вобразна кажучы, спрабуюць ставіць калёсы наперадзе каня.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках