29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціну ўказалі на правал

8
Пуціну ўказалі на правал
Фота: AFP

Кіраўнік РФ зрабіў тактычную памылку, калі сустрэўся з Марын Ле Пэн.

Прэзідэнт Расейскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін зрабіў тактычную памылку, калі ў канцы сакавіка сустрэўся ў Маскве са скандальнай кандыдаткай у прэзідэнты Францыі Марын Ле Пен.

Такое меркаванне на сваёй старонцы ў Facebook выказаў расейскі журналіст Канстанцін Эгерт, піша obozrevatel.com.

«Першы тур выбараў прэзідэнта Францыі - новая параза таго, што чамусьці па інэрцыі называюць «замежнай палітыкай Расеі», а на самай справе - таксічнай сумессю бравады, няўмелай прапаганды, некампетэнтнасці і чыноўнай баязлівасці», - напісаў ён.

«Не буду аналізаваць вынікі, якія вядуць да перамогі ў другім туры самага праеўрапейскага і антыкрамлёўкага кандыдата Макрона, чый штаб адмовіў у акрэдытацыі «Спадарожніку» і RT (прапагандысцкія СМІ РФ. - Рэд.). Тое, што за пару тыдняў да выбараў прэзідэнта Расеі хтосьці парэкамендаваў сустрэцца з Марын Ле Пэн, якая несумненна прайграе гонкі - гэта, з чыста прагматычнага пункту гледжання, нават горш танцаў вакол Януковіча ў 2004 годзе (у яго тады ўсё ж быў шанец перамагчы)», - дадаў журналіст.

Эгерт падкрэсліў, што Пуцін уступіў у перадвыбарную кампанію ў чужой краіне і «чарговым разам пацярпеў паразу, разам з мадам Марын».

«Гэта значыць, экспэртыза МЗС аб краіне альбо была нікчэмнай, альбо, хутчэй за ўсё, стала ахвярай «метаду Сафронкава». Гэта калі казаць трэба не тое, што ёсць на самой справе, а тое, што прыемна начальству. У адстаўку ніхто не сыдзе, гэта ясна. Не тыя часы (пакуль), не тыя норавы (таксама пакуль). Хутчэй за ўсё, далей рушаць услед прапагандысцкія спробы паўплываць на вынікі выбараў у Нацыянальны сход Францыі ў чэрвені, каб паспрабаваць паралізаваць прэзідэнцтва Макрона і працягнуць барацьбу за скасаванне санкцый», - рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках