19 красавiка 2024, Пятніца, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабякоў: Беларусь не гатовая да наплыву турыстаў

37
Кабякоў: Беларусь не гатовая да наплыву турыстаў
Андрэй Кабякоў
ФОТА: BYMEDIA

Беларускі турызм не дацягвае нават да ўзроўню суседзяў.

Кабякоў прызнаў, што Беларусь не гатовая да наплыву турыстаў

На думку прэм'ер-міністра, колькасць прапанаваных паслуг турысту пакуль далёкая ад узроўню суседніх краін.

Пра гэта Андрэй Кабякоў заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Прэм'ер адзначыў, што ўвядзенне бязвізавага рэжыму павінна садзейнічаць росту плыні турыстаў у Беларусь.

- Але турыст хоча добра паесці, нядорага адпачыць, каб усе санітарна-бытавыя ўмовы былі на належным узроўні. Давайце задамося пытаннем: мы да такога наплыву турыстаў гатовыя? Не думаю, - прыводзіць словы Кабякова БелТА. - Многія, вяртаючыся з турнэ па еўрапейскіх краінах, прыязджаюць да нас і кажуць: тут сэрвісу недастаткова, там сэрвісу недастаткова. Значыць, трэба ствараць яго.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, развіццю бізнэсу і сферы паслуг павінны садзейнічаць дакументы для разняволення прадпрымальніцтва.

Андрэй Кабякоў заявіў, што гаворка ідзе не столькі пра скарачэнне кантрольна-нагляднай дзейнасці, колькі пра яе аптымізацыю, мэтавую накіраванасць.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках