20 красавiка 2024, Субота, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Лінкявічус: Парушэнне паветранай прасторы не стварыла пагрозу Беларусі

3
Лінас Лінкявічус: Парушэнне паветранай прасторы не стварыла пагрозу Беларусі
Лінас Лінкявічус

Самалёт, які на мінулым тыдні ляцеў з Літвы і парушыў паветраную прастору Беларусі, не стварыў пагрозу.

Так літоўскі міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус адрэагаваў на папярэджанне Менску аб тым, што Беларусь можа быць вымушаная выкарыстоўваць вайсковыя сродкі, калі яе паветраная прастора зноў будзе парушаная, піша delfi.lt.

«Відавочна, што тое, пра што мы гаворым, звязанае з грамадзянскай самалётам, і гэта сапраўды не магло прадстаўляць пагрозу ні для кога. Аднак гэта зусім не апраўдвае парушэнні паветранай прасторы, калі яны сапраўды маюць месца», - заявіў журналістам міністр у панядзелак.

Ён падкрэсліў, што літоўскія дыпламаты адкажуць на ноту аб парушэнні паветранай прасторы, уручаную беларусамі. Лінкявічус адзначыў, што інцыдэнт будзе старанна расследаваны.

Кіраўніцтва дзяржаўнай авіядыспетчарскай кампанія Oro navigacija і Адміністрацыі грамадзянскай авіяцыі ў панядзелак паведамілі, што ў мінулую сераду паветраную прастору Беларусі парушыў узляцелы з Віленскага аэрапорта лёгкі самалёт P 46 T, пілатаваны грамадзянінам Даніі.

Часовы гендырэктар Oro navigacija Міндаўгас Гусціс паведаміў, што самалёт P 46 T вылецеў з Вільні вызначаным у лётным плане маршрутам, ён павінен быў даляцець да беларускай мяжы і вярнуцца. Беларускія службовыя асобы зафіксавалі парушэнне 19 красавіка а 13.40 паводле мясцовага і літоўскага часу.

Самалёт паглыбіўся на беларускую тэрыторыю на восем кіламетраў, а праз тры хвіліны разгарнуўся і пакінуў паветраную прастору гэтай краіны. Намеснік дырэктара Адміністрацыі грамадзянскай авіяцыі Альвідас Шумскас паведаміў, што P 46 T пілатаваў грамадзянін Даніі. З ім ляцеў літовец, які планаваў купіць самалёт.

У нядзелю камандуючы ВПС Рэспублікі Беларусь Алег Дзвігалаў заявіў, што самалёт з Літвы парушыў паветраную прастору побач з Астраўцом, дзе будуецца АЭС.

«Калі такія выпадкі паўторацца, то вайскова-паветраныя сілы і сілы СПА будуць змушаныя выкарыстаць і сілавыя захады ўздзеяння», - сказаў афіцэр.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках