23 красавiка 2024, aўторак, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тылерсан: Санкцыі будуць дзейнічаць, пакуль Расея не верне Крым

1
Тылерсан: Санкцыі будуць дзейнічаць, пакуль Расея не верне Крым

Дзяржаўны сакратар выразна пазначыў пазіцыю ЗША.

Рэкс Тылерсан правёў у нядзелю тэлефонную размову з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, каб абмеркаваць сваю нядаўнюю паездку ў Маскву і зварот да расейскага кіраўніцтва, які зводзіцца да таго, што, хоць Злучаныя Штаты зацікаўленыя ў паляпшэнні стасункаў з Расеяй, дзеянні Расеі на ўсходзе Украіны застаюцца перашкодай для гэтага, паведамляе «Радыё Свабода».

Тылерсан падкрэсліў важнасць далейшага прагрэсу Украіны ў рэфармаванні эканомікі і барацьбе з карупцыяй, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Дзяржаўнага дэпартамента.

Дзяржсакратар ЗША выказаў спачуванне прэзідэнту Парашэнку ў сувязі з гібеллю супрацоўніка Місіі назіральнікаў Арганізацыі ў бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) на Данбасе. Тылерсан і Парашэнка пагадзіліся з тым, што СМП АБСЕ адыгрывае жыццёва важную ролю ў кантролі за выкананнем Менскіх пагадненняў, накіраваных на ўсталяванне міру на ўсходзе Украіны, і што «гэты трагічны інцыдэнт зразумела паказвае на неабходнасць таго, каб усе бакі, і асабліва сепаратысцкія сілы пад кіраўніцтвам Расеі, павінны неадкладна выканаць свае абавязанні наконт Менскіх пагадненняў».

У паведамленні Дзярждэпартамента адзначаецца, што Тылерсан пацвердзіў цвёрдую прыхільнасць Злучаных Штатаў суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і пацвердзіў, што санкцыі ў дачыненні да Масквы будуць захоўвацца датуль, пакуль Расея не верне кантроль над Крымскім паўвостравам Украіне і цалкам не выканае свае абавязанні паводле Менскіх пагадненняў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках