25 красавiка 2024, Чацвер, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Слоніме арыштавалі Макея?

30
У Слоніме арыштавалі Макея?
АЛЯКСАНДР КАВЕЦКІ

У Горадні і Слоніме АБАЗ правёў затрымання дзяржаўных чыноўнікаў.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі «Радыё Рацыя» на ААТ «Слонімскі мясакамбінат» на мінулым тыдні супрацоўнікамі АБЭЗ Гарадзенскай вобласці быў затрыманы генеральны дырэктар гэтага прадпрыемства Павел Макей.

Павел Макей толькі тры месяцы ўзначальвае Слонімскі мясакамбінат. Да прызначэння на гэтую пасаду ён працаваў намеснікам дырэктара ў камерцыйных пытаннях Ашмянскага мясакамбіната.

На самім слонімскім прадпрыемстве пацвердзіць факт затрымання генеральнага дырэктара адмовіліся. Але на мясакамбінаце ўвесь калектыў у гэтыя дні толькі і кажа аб факце затрымання генеральнага дырэктара і пра ператрус, які быў праведзены ў ягоным кабінеце.

У гэты ж час, таксама паводле неафіцыйнай інфармацыі, у Горадні быў затрыманы і кіраўнік ААТ «Кіроўнай кампанія холдынг «Гроднамясамалпрам» Аляксандр Кавецкі, які яшчэ тры месяцы таму ўзначальваў Слонімскі мясакамбінат. Больш канкрэтную інфармацыю аб затрыманні ў Горадні і Слоніме журналісты даць не могуць, бо поўнага пацверджання гэтых фактаў пакуль няма.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках