24 красавiка 2024, Серада, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі хакейнай Лігі чэмпіёнаў-2017/18

1
Сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі хакейнай Лігі чэмпіёнаў-2017/18

Беларусь у турніры будзе рэпрэзентаваць гарадзенскі «Нёман».

У суботу сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі новага розыгрышу Лігі чэмпіёнаў-2017/18. Нагадаем, Беларусь у турніры будзе прадстаўленая гарадзенскім «Нёманам». Лёсаванне групавога этапу адбудзецца 17 траўня падчас чэмпіянату свету ў Кёльне, піша by.tribuna.com.

Удзел у Лізе чэмпіёнаў возьмуць:

- Па 5 швэдскіх («ХВ-71», «Брунэс», «Векшэ», «Фрэлунда», «Мальме») і фінскіх клубаў («Тапара», КалПА, ТПС, ЮІП, ХІФК);

- Па 4 чэшскіх («Камета», «Тршынец», «Градзец Кралове», «Ліберэц») і швэйцарскіх («Бэрн», «Цюрых», «Цуг», «Давос»);

- Па 3 нямецкіх («Мюнхен», «Мангейм», «Вольфсбург») і аўстрыйскіх («Вена», «Зальцбург», «Клагенфурт»);

- 8 каманд-чэленджэраў: «Банска Бістрыца» (Славаччына), «Ставангер» (Нарвегія), «Гап» (Францыя), «Нёман» (Беларусь), «Эсб’ерг» (Данія), «Краковія» (Польшча), «Кардыф» (Вялікая Брытанія), «Нотынгем» (Вялікая Брытанія, пераможца Кантынентальнага кубка-2016/17).

Адзначым, што Ліга чэмпіёнаў-2017/18 пройдзе ў новым фармаце. У групавым этапе ў барацьбу ўступяць 32 каманды, разбітыя на 8 групаў. Такім чынам, колькасць матчаў павялічыцца да 6 - 3 дома і 3 у гасцях. Групавы этап пройдзе з 24 жніўня да 11 кастрычніка.

У плэй-оф выходзяць па 2 каманды з кожнай групы. У першых трох раўндах плэй-оф каманды згуляюць па матчу дома і ў гасцях (пераможца будзе вызначацца па розніцы шайб). Накаўт-раўнд стартуе 31 кастрычніка і скончыцца фінальным матчам 6 лютага 2018 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках