20 красавiка 2024, Субота, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Пуціна троліць уласнае асяроддзе

3
Як Пуціна троліць уласнае асяроддзе

Мяркуючы з паводзінаў чыноўнікаў Крамля, яны сапраўды баяцца твітэр-рэвалюцый.

Крэмль напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Расеі разгарнуў бурную прапагандысцкую кампанію супраць апазіцыянера Аляксея Навальнага. Аднак асяроддзе прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна сваімі намаганнямі толькі стварае праблемы свайму шэфу, піша obozrevatel.com.

Такое меркаванне выказаў у артыкуле на сайце «Апостроф» расейскі публіцыст і палітолаг Леанід Радзіхоўскі:

«Мяркуючы з паводзінаў чыноўнікаў Крамля, яны сапраўды баяцца твітэр-рэвалюцый, але гэта дурны страх. Усе паводзіны Крамля – надта дурныя і тлумачыцца не глупствам асобных чыноўнікаў (там ёсць розныя людзі), а асаблівасцямі бюракратычнай машыны Крамля. Асаблівасць гэтай машыны палягае ў тым, што яна вялізная і неадэкватна разадзьмутая. А калі яна неадэкватна разадзьмутая, то што абавязаныя рабіць чыноўнікі? Яны абавязаныя давесці сваю карыснасць і незаменнасць. Калі цябе паставілі на тое, каб забяспечваць абранне Пуціна, то ты павінен працаваць і даваць справаздачу пра сваю працу», - піша ён.

«Калі цябе паставілі на барацьбу з Навальным, то ты павінен працаваць і даваць справаздачу аб барацьбе з Навальным. Дарэчы згадаць прымаўку: у сямі нянек дзіця без догляду. Калі вельмі шмат мітусяцца, то гэта не на карысць. Калі ў чалавека насмарк, а да яго прыехала брыгада прафесараў, якім трэба апраўдаць свае ганарары, то яны вас залечаць да смерці», - адзначыў публіцыст.

Як падкрэсліў Радзіхоўскі, чыноўнікі ў Крамлі «абавязаныя дэманстраваць страх, імітаваць бурную дзейнасць».

«Але гэтымі недарэчнымі дзеяннямі яны сапраўды могуць раскруціць Навальнага, стварыць невялікія, але некаторыя праблемы Пуціну. Яны троляць Навальнага, але фактычна троляць толькі Пуціна», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках