20 красавiка 2024, Субота, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сеціве з'явіліся «жывыя» фатаграфіі макета iPhone 8

1
У Сеціве з'явіліся «жывыя» фатаграфіі макета iPhone 8

Гаджэт атрымае падвойную асноўную камеру, размешчаную вертыкальна.

Карыстальнік Twitter @VenyaGeskin1 апублікаваў фатаграфіі, на якіх, як ён сцвярджае, выяўлены вытворчы макет будучых смартфонаў Apple — iPhone 8, піша tut.by.

Гэта ўжо не першы такі «выцек», але гэты выглядае больш-менш праўдзіва. Як і чакалася, гаджэт атрымае падвойную асноўную камеру, размешчаную вертыкальна. Акрамя таго, сцвярджаецца, што ў смартфона будзе двайны франтальны модуль, а сканер адбіткаў застанецца на звыклым месцы — пад экранам.

ФОТА: TWITTER/@VENYAGESKIN1

Са слоў карыстальніка, які апублікаваў фатаграфіі, таўшчыня iPhone 8 застанецца на гэтым узроўні — 7,1 мм, у яго па-ранейшаму будзе порт Lightning, і камера ўсё гэтак жа будзе выступаць над заднім вечкам. Пры гэтым iPhone 8 атрымае металічныя тарцы і злёгку закруглёнае 2,5D шкло, якое закрывае франтальную і заднюю панэль.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках