19 красавiка 2024, Пятніца, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін параўнаў сваю працу з барацьбой марскога анёла і марскога чорта

10
Пуцін параўнаў сваю працу з барацьбой марскога анёла і марскога чорта
УЛАДЗІМІР ПУЦІН

Прэзідэнт РФ зацікавіўся вывучэннем падводнага свету.

Прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну падчас пасяджэння Расейскага геаграфічнага таварыства (РГТ) паказалі кадры праекту «Вывучэнне падводнага свету арктычных вод Расеі», дзе малюск марскі анёл жарэ малюскаў пад назвай марскі чорт. Пра гэта паведамляе «РИА Новости».

Прэзідэнт Расеі зацікавіўся і спытаўся: «Марскі анёл, і ён жарэ чорціка, так?». Пачуўшы сцвярджальны адказ на сваё пытанне, Пуцін сказаў: «Тое, чым я займаюся. Даводзіцца ўвесь час глядзець, каб нас ніхто не з'еў, і азірацца па баках». Прэзідэнт адзначыў, што тое, што адбываецца ў прыродзе - «вельмі карысна». Расейскі прэзідэнт сказаў, што хацеў бы пазнаёміцца з вынікамі праекта.

Марскі анёл - від бруханогіх малюскаў. Ён драпежнік і сілкуецца малюскамі з роду лімацыны, якіх таксама называюць марскімі чарцямі. Лімацыны таксама з'яўляюцца драпежнікамі і кормяцца планктонам. Яны ловяць яго з дапамогай лоўчых сетак са слізі.

Расейскі прэзідэнт узначальвае апякунскую раду РГТ. Прэзідэнтам арганізацыі з'яўляецца міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу. У 2015 годзе Пуцін удзельнічаў у адной з экспэдыцый Расейскай геаграфічнай супольнасці і здзейсніў апусканне ў Чорнае мора ў батыскафе на глыбіню 80 м, дзе яму паказалі патанулы карабель.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках