28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтобус з беларусамі трапіў у сур'ёзную аварыю ў Польшчы

11
Аўтобус з беларусамі трапіў у сур'ёзную аварыю ў Польшчы

18 грамадзян Беларусі з ранамі знаходзяцца ў шпіталях Лодзі і Варшавы.

18 грамадзян Беларусі атрымалі раны пасля таго, як аўтобус, якім яны ехалі, з’ехаў з аўтастрады А2.

Надзвычайнае здарэнне адбылося каля горада Лодзі ў цэнтральнай Польшчы, паведамляе Polskie Radio.

Усе параненыя дастаўлены ў шпіталі Лодзі і Варшавы. Пасажыра з самымі сур'ёзнымі ранамі транспартавалі ў лякарню гелікаптэрам.

Аўтобус, у якім ехаў 41 грамадзянін Беларусі, вяртаўся з экскурсіі ў Прагу.

- Пад 4 гадзіны кіроўца аўтобуса маркі Eos, які рухаўся па аўтастрадзе А2 ў кірунку Варшавы, каля мясцовасці Завады з невядомых прычын з'ехаў з дарогі, - паведаміў прадстаўнік Ваяводскай камендатуры паліцыі ў Лодзі.

На месцы працуе паліцыя. Паведамляецца, што кіроўца аўтобуса быў цвярозы.

Як паведамілі ў міністэрстве замежных спраў Беларусі, па грамадзян Беларусі з Гародні ўжо выехаў новы аўтобус.

«Новы аўтобус выехаў з Гародні па беларускіх грамадзянам», - гаворыцца ў паведамленні на афіцыйнай твітэр-старонцы МЗС.

Паводле інфармацыі выдання Dziennik Lodzki, на месцы здарэння прыбылі некалькі пажарных аўтамабіляў, восем медыцынскіх брыгад ратавальнікаў і паліцыя.

Два чалавекі былі заціснутыя пад аўтобусам. Каб іх эвакуяваць, аўтобус давялося прыўздымаць на пнеўматычных рысорах.

Адну з пацярпелых даставілі ў шпіталь Варшавы на гелікаптэры. Пасля абследавання высветлілася, што сур'ёзных траўмаў жанчына не атрымала.

Фота: jarosław kosmatka/dziennik łódzki
Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках