25 красавiка 2024, Чацвер, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Парагваі адбылося «рабаванне стагоддзя»

1
У Парагваі адбылося «рабаванне стагоддзя»

Паводле звестак мясцовых СМІ, злодзеям атрымалася выкрасці блізу $40 млн.

Напад на аддзяленне інкасатарскай кампаніі ў горадзе Сьюдад-дэль-Эстэ доўжыўся тры гадзіны. Загінуў паліцэйскі, трое цывільных асоб атрымалі раненні.

У Парагваі адбылося адно з найбуйнейшых рабаванняў за ўсю гісторыю краіны. Дзясяткі ўзброеных рабаўнікоў выкарыстоўвалі выбухоўку, каб зламаць аддзяленне інкасатарскай кампаніі ў горадзе Сьюдад-дэль-Эстэ, паведамляе Iguazu Noticias (пераклад – gordonua.com).

Са слоў прадстаўніка паліцыі Анібала Ліма, напад пачаўся раніцай 24 красавіка і працягваўся тры гадзіны. У выніку здарэння загінуў паліцэйскі, трое цывільных асоб атрымалі раненні, паведамляе El Nuevo Gerald.

Паводле звестак мясцовых СМІ, рабаўнікі скралі блізу $40 млн.

Паводле папярэдняй інфармацыі паліцыі, нападнікі збеглі ў Бразілію. Іх магло быць ад 50 да 80 чалавек.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках