20 красавiка 2024, Субота, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Менску пройдзе «Чарнобыльскі шлях»

20
Заўтра ў Менску пройдзе «Чарнобыльскі шлях»
Фота: bymedia

Акцыя пачнецца а 18 гадзіне каля кінатэатра «Кастрычнік» на станцыі метро Акадэмія Навук.

Сталічныя ўлады дазволілі вячэрні час правядзення шэсця: на патрабаванне заяўнікаў акцыі ўлады змянілі час правядзення «Чарнобыльскага шляху» з 14.00 на 18.00. Лідары апазіцыі мяркуюць, што на фоне падзей пратэстнай вясны гэтага года, акцыя можа сабраць шмат людзей, паведамляе «Белсат».

Збор удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху - 2017» пачнецца а 18 гадзіне каля кінатэатра «Кастрычнік». Само шэсце пачнецца а 18:30 па ходніках праспекта Незалежнасці, вуліцах Сурганава і Арлоўскай да плошчы Бангалор, дзе ў 20 гадзін запланаваны мітынг і ўскладанне кветак ля памятнага знака «Ахвярам Чарнобыля».

Заяўнікі цяперашняй акцыі маюць намер вылучыць да ўладаў два асноўныя патрабаванні: спыненне будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астраўцы і тэрміновая рэалізацыя праграмы ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

«Сённяшні Чарнобыльскі шлях адрозніваецца яшчэ і тым, што ён адбываецца на фоне сацыяльных пратэстаў, якія набіраюць сілу. Таму кожная дазволеная, выдраная ў гарвыканкаме з баямі акцыя пратэсту - гэта шанец паказаць, што нязгодных у Беларусі не сотні, а тысячы і нават дзясяткі тысяч», - заявіў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Заяўнікі акцыі маюць намер патрабаваць ад уладаў не толькі спынення будаўніцтва беларускай АЭС і правядзення эканамічных рэформаў, але і палітычных рэформаў, і ў першую чаргу – вызвалення ўсіх палітвязняў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках