19 красавiка 2024, Пятніца, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цудоўныя фотаздымкі з адзінаццаці «Чарнобыльскіх шляхоў»

Цудоўныя фотаздымкі з адзінаццаці «Чарнобыльскіх шляхоў»

Акцыя, прысвечаная трагедыі на ЧАЭС, традыцыйна праводзіцца, пачынаючы з 1989 года.

«Новы час» наважыў нагадаць, якімі былі «Чарнобыльскія шляхі» апошнія дзесяць гадоў (2006-2016).

2006 год

Блізу 20 000 удзельнікаў. Маршрут, прапанаваны Менгарвыканкамам: Акадэмія Навук - вул. Сурганава - Чарнобыльская капліца. Частка людзей сабралася блізу Кастрычніцкай плошчы. У суправаджэнні аўтазакаў, але з разгорнутым вялізным сцягам калона рушыла па ходніках праспекта Незалежнасці да дазволенага ўладамі месца збору. Паводле вынікаў мерапрыемства затрымана 20 чалавек.

2007 год

Усяго было блізу 10 000 удзельнікаў. Дазволены маршрут шэсця: Акадэмія Навук - вул. Сурганава - Чарнобыльская капліца. Аднак людзі спрабуюць сабрацца ў раёне плошчы Якуба Коласа, якая заблакаваная міліцыяй. Спробы не ісці па Сурганава на Бангалор рашуча блакуюцца міліцыяй. Дэманстранты займаюць дзве паласы праезнай часткі вул. Пасля заканчэння мітынгу ля Чарнобыльскай капліцы частка моладзі не пажадала згортваць сцягі, адбыліся сутыкненні з АМАПам. Затрымана больш за 20 чалавек.

2008 год

Да 4000 удзельнікаў. Традыцыйны Маршрут шэсця: Акадэмія Навук - вул. Сурганава - Чарнобыльская капліца. Прадстаўнікі некаторых арганізацый пасля мітынгу ля Акадэміі Навук сышлі, каб не ісці на Бангалор. Пасля заканчэння шэсця ў маладых людзей міліцыянты адабралі сімволіку.

2009 год

Блізу 1500 удзельнікаў. Афіцыйна ўзгоднены маршрут: Акадэмія Навук - вул. Сурганава - Чарнобыльская капліца. Спроба часткі ўдзельнікаў павярнуць у бок плошчы Якуба Коласа, па заяўленым маршруце, была блакаваная спецназам. «Маладая Беларусь» і анархісты пакінулі шэсце па дазволеным маршруце, каб не ісці на Бангалор. Асноўная частка людзей рушыла ў бок плошчы Бангалор праз вуліцу Хмяльніцкага.

2010 год

Колькасць удзельнікаў - блізу 1000 чалавек. Узгоднены з уладамі маршрут: Акадэмія Навук - вул. Сурганава - Чарнобыльская капліца. На месца збору міліцыянты прапускалі людзей праз металашукальнікі ў спецыяльна зроблены «загон». Да акцыі ў знак салідарнасці далучыліся моладзевыя актывісты расейскай «Абароны». Міліцыя паводзіла сябе карэктна.

2011 год

Шэсце забаранілі. Адбыўся толькі Чарнобыльскі мітынг у парку Дружбы народаў. Колькасць удзельнікаў - 1000 чалавек. Яны прынялі рэзалюцыю аб непрызнанні вынікаў «выбараў» 19 снежня 2010 года.

2012 год

1000 чалавек прайшлі калонай па тратуарах праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава ад Акадэміі Навук да плошчы Бангалор. «Чарнобыльскі шлях» праходзіў з патрабаваннем скасавання будаўніцтва Астравецкай АЭС і вызвалення палітвязняў. На мітынгу ў парку Дружбы народаў прынялі рэзалюцыю «Спынім ядзерны генацыд беларускага народа».

2013 год

У 2013 годзе на традыцыйным шэсці, прысвечаным гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС удзельнікі патрабавалі спыніць будаўніцтва Астравецкай АЭС, адкрыць праўду пра наступствы радыяцыі і вярнуць сацыяльныя гарантыі ліквідатарам. Жалобны мітынг адбыўся ў парку «Дружбы народаў». У акцыі бралі ўдзел да 700 чалавек.

2014 год

На «Чарнобыльскім Шляху» 2014 года ўдзельнікі выступалі супраць атамнай небяспекі з боку Расеі: будаўніцтва расейскага атамнага рэактара ў Астраўцы і пагрозы вяртання ў Беларусь ядзернай зброі. Не гледзячы на цудоўнае надвор'е, акцыя атрымалася даволі нешматлікай. У шэсці ўзялі ўдзел ад 300 да 500 чалавек.

2015 года

У «Чарнобыльскім шляху» 2015 года ўзяла ўдзел блізу 500 чалавек. У той раз арганізатары наважылі абмежавацца выключна шэсцем без мітынгу ў парку «Дружбы народаў», які міліцыя акружыла турнікетамі.

2016 год

Гэты «Чарнобыльскі шлях», напэўна, быў самым складаным, - і для арганізатараў, і для яго ўдзельнікаў. Такога неспрыяльнага надвор'я на «Шлях» удзельнікі масавых акцый не памятаюць даўно. І тым не менш, людзей сабралася даволі шмат. Ледзь ці не ўпершыню за некалькі апошніх гадоў «Шлях» ператварыўся ў тое, чым ён і павінен быць - у акцыю, якая аб'ядноўвае людзей, нават самых процілеглых поглядаў.

Парадаваў той крэатыў, з якім усё больш і больш да акцыяў падыходзяць яго ўдзельнікі і арганізатары. І ўсё больш і больш знаходзіцца новых «фішак» для правядзення акцыі. Удзельнікі ўжо не абмяжоўваюцца толькі «чарнобыльскім звонам» і бел-чырвона-белымі сцягамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках