16 красавiка 2024, aўторак, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі нечаканы спосаб стаць разумнейшым

8
Навукоўцы назвалі нечаканы спосаб стаць разумнейшым

Звычайны паўсядзённы занятак можа значна палепшыць памяць і пазнавальныя здольнасці.

Навукоўцы з Універсітэта Хайлендс (ЗША) выявілі новую карысную ўласцівасць хады. Пра гэта паведамляе EurekAlert! (пераклад – lenta.ru)

Яны ўсталявалі, што хада спрыяе прытоку крыві ў галаўны мозг і, як следства, паляпшэнню памяці і пазнавальных здольнасцяў чалавека. Гэты эфект праяўляе сябе менш, чым пры бегу, але значна мацней выяўлены, чым пры яздзе на ровары.

Да такіх высноў аўтары даследавання прыйшлі падчас назірання за 12 здаровымі маладымі людзьмі. Добраахвотнікі перамяшчаліся з пастаяннай хуткасцю каля метра ў секунду, знаходзячыся ў строга вертыкальным становішчы. Кровазабеспячэнне галаўнога мозгу адсочвалася ўльтрагукам.

Раней амерыканскія медыкі паказалі, што фізічная актыўнасць у сярэднім узросце можа быць звязана з памяншэннем аб'ёму галаўнога мозгу праз 20 гадоў. У сваю чаргу, гішпанскія статыстыкі вызначылі, што сярод краін-сябраў ЕЗ самы высокі ўзровень фізічнай актыўнасці адзначаны ў Швецыі, Даніі і Фінляндыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках