23 красавiка 2024, aўторак, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна цалкам спыніла электразабеспячэнне «ЛНР»

15
Украіна цалкам спыніла электразабеспячэнне «ЛНР»

Электразабеспячэнне самазванай «рэспублікі» было спынена ў ноч на 25 красавіка.

Электразабеспячэнне непадкантрольных Кіеву раёнаў Луганскай вобласці было цалкам спынена ў ноч на аўторак, паведаміў кіраўнік кампаніі «Укрэнэрга» Усевалад Кавальчук, піша bbc.com.

У панядзелак гендырэктар Луганскага энэргетычнага аб'яднання Уладзімір Грыцай паабяцаў адключыць непрызнаную «ЛНР» ад украінскай электраэнэргіі праз пазыкі.

«Усё проста. Няма аплат з той тэрыторыі блізу двух месяцаў. А цяпер зніклі і плацежаздольныя кліенты ў выглядзе буйных украінскіх прадпрыемстваў, захопленых баевікамі», - цытуе «Газета.ру» неназваную крыніцу ў міністэрстве энэргетыкі Украіны.

Увечары таго ж дня жыхары некалькіх раёнаў Луганска паскардзіліся на адсутнасць электразабеспячэння.

У лютым ветэраны баявых дзеянняў у Данбасе і народныя дэпутаты Украіны арганізавалі блакаду чыгуначнага паведамлення з Данбасам. Такім чынам яны змагаліся з гандлем з самаабвешчанай «ДНР» і «ЛНР».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках