25 красавiка 2024, Чацвер, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ змяніла рух на пад'ездах да могілак пад Менскам

1
ДАІ змяніла рух на пад'ездах да могілак пад Менскам
ФОТА: BYMEDIA.NET

Змены звязаны з вялікім наплывам наведвальнікаў на Радаўніцу.

Зроблена гэта для зручнасці грамадзян і пазбягання затораў, кажуць у УУС Менаблвыканкама, піша tut.by.

Паўночныя могілкі

Пад'ехаць да Паўночных могілак можна з боку аўтадарогі Р-58 Менск — Калачы — Мядзел.

На ўчастку трасы Н-9031 Калодзішчы — Заслаўе, які прылягае да могілак, з боку колавага скрыжавання з аўтадарогай Р-58 Менск — Калачы — Мядзел у напрамку скрыжавання з пад'ездам да вёскі Забалоцце будзе арганізаваны аднабаковы рух з вылучэннем паласы сустрэчнага напрамку для руху грамадскага транспарту.

Машыны, якія будуць ехаць з боку развязкі на МКАД у вёсцы Цна, адправяць у аб'езд па дарогах Дубаўляны — Бараўляны — Каралёў Стан і Менск — Калачы — Мядзел.

«Транспартныя сродкі наведвальнікаў могілак у сувязі з адсутнасцю стаянак дастатковай умяшчальнасці будуць размешчаны на правай абочыне аўтадарогі Калодзішчы — Заслаўе, існуючых гасцявых стаянках могілак», — удакладнілі ў абласной ДАІ.

Міханавіцкія могілкі

Пад'езд да Міханавіцкіх могілак арганізаваны па дарозе Новы Двор — Міханавічы — Пяцеўшчына праз пасёлак Міханавічы. Выезд — па аўтадарозе Асееўка — Міханавічы і Смалявічы — Самахвалавічы — Негарэлае.

Паркавацца дазволена на абочынах прылеглых праездаў, а таксама на самой тэрыторыі могілак з уездам у асноўны праезд і выездам праз запасныя брамы ў колавым рэжыме.

«У перыяд запаўнення разваротнай пляцоўкі аўтобусамі ўезд і выезд асабістага транспарту будзе ажыццяўляцца праз запасныя брамы», — растлумачылі ў ДАІ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках