23 красавiка 2024, aўторак, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пентагон: Расея, відавочна, забяспечвае талібаў зброяй

4
Пентагон: Расея, відавочна, забяспечвае талібаў зброяй
ДЖОН НІКАЛСАН (ЗЛЕВА) І ДЖЫМ МЭЦІС
ФОТА: REUTERS

ЗША працягвае атрымліваць паведамлення пра сувязь РФ з «Талібанам».

Камандуючы амерыканскім кантынгентам у Афганістане ўскосна пацвердзіў паведамленні пра тое, што Расея незаконна забяспечвае талібаў баявой зброяй, паведамляе «Радыё Свабода».

У панядзелак падчас прэс-канферэнцыі ў Кабуле ў адказ на пытанне аб дакладнасці інфармацыі аб пастаўках расейскай зброі талібам генерал Джон Нікалсан заявіў: «Мы працягваем атрымліваць паведамленні аб такой дапамозе».

Са слоў ананімных крыніц газеты The Washington Post у Пентагоне, у апошнія паўтара года Масква павялічыла пастаўкі талібам вайсковага абсталявання і зброі, уключаючы цяжкія кулямёты, пад маркай таго, што гэта зброя будзе выкарыстана талібамі супраць тэрарыстычнай групоўкі ІД (забароненая ў Расеі). У рэчаіснасці яна ўжываецца талібамі на поўдні краіны ў правінцыях Гелманд і Кандагар, якія не з'яўляюцца зонай дзеянняў ІД.

Міністр абароны ЗША Джым Мэціс, выступаючы на прэс-брыфінгу разам з генералам Нікалсанам, падкрэсліў, што «пастаўкі любой зброі ў Афганістан замежнай дзяржавай з'яўляюцца парушэннем міжнародных законаў, калі толькі гэта зброя не паступае ўраду Афганістана».

Джым Мэціс наведаў Аўганістан праз два дні пасля атакі талібаў на вайсковую базу афганскага войска ў Мазары-Шарыф, у выніку якой загінула больш за 140 афганскіх вайскоўцаў. Міністр абароны ЗША можа запытаць прэзідэнта Трампа павялічыць амерыканскі вайсковы кантынгент у краіне. Зараз ён налічвае 8400 вайскоўцаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках